Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  2. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  3. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  4. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  7. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  8. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  9. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  10. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  11. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  12. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
Читать по-русски


Міністэрства ўнутраных справаў Літвы ўскладніла парадак уезду і знаходжання ў краіне замежнікаў, каб прадухіліць «траплянне грамадзян варожых замежных дзяржаваў, якія могуць быць пагрозай». Адпаведныя папраўкі падпісала 22 лістапада кіраўніца ведамства Агнэ Білатайтэ, паведамляе Delfi.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: TUT.BY
Здымак выкарыстаны ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

Папраўкі ўводзяць дадатковыя патрабаванні да падачы дадатковых дакументаў або інфармацыі для пэўных катэгорый замежнікаў, якія звяртаюцца па візу, від на жыхарства ў Літве або карту віду на жыхарства для чальца сям'і грамадзяніна Еўрапейскага саюза.

Акрамя таго, запланаваныя і іншыя захады, якія ў супрацоўніцтве з іншымі дзяржаўнымі ўстановамі дазволяць узмацніць кантроль за знаходжаннем і жыццём замежнікаў у Літве.

Так, напрыклад, Агнэ Білатайтэ даручыла Дэпартаменту міграцыі праверыць наяўнасць у Літве замежнікаў з Беларусі і асабліва грамадзян Расіі, у тым ліку тых, якія маюць падвойнае грамадзянства і прыбылі па схеме пераводу бізнесу. Таксама Дэпартамент міграцыі абавязаны надаць асаблівую ўвагу працэдурам страты грамадзянства Літвы ў выпадках, калі грамадзянін Літвы набывае грамадзянства Беларусі ці Расіі.

Міністэрства ўнутраных справаў таксама плануе ўнесці папраўкі, якія прадугледжвалі б магчымасць абмежавання выдачы або змены дакументаў, якія даюць права на пражыванне ў Літве замежнікам, адмену ўжо выдадзеных дакументаў, якія дазваляюць абмежаваць прадстаўленне пэўных паслуг такім замежнікам або заключэнне ўгодаў, а таксама разгляд пытанняў атрымання гэтымі замежнікамі літоўскага грамадзянства.

Нагадаем, у Літве раней ужо ўскладнілі візавы рэжым для некаторых замежнікаў: так, краіна больш не прымае заяваў на атрыманне візы ад грамадзян Расіі і Беларусі (за рэдкім выключэннем).

Аналагічна зрабілі ў Латвіі: там беларусам вясной перасталі выдаваць турыстычныя візы. Зрэшты, некаторыя беларусы проста на мяжы сутыкаюцца з тым, што Латвія не пускае іх і анулюе візы, палічыўшы, што яны ўяўляюць пагрозу нацыянальнай бяспецы краіны.

Акрамя таго, у Латвіі ўжо ўскладнілі ўмовы выдачы ВНЖ беларусам. А яшчэ новыя латвійскія папраўкі да закона аб іміграцыі прадугледжваюць, што працадаўцам давядзецца перапыніць працоўныя адносіны з грамадзянамі Расіі і Беларусі, калі ў тых няма статусу пастаяннага рэзідэнта ЕС.