Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  2. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  3. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  4. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  5. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  6. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  7. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  8. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  9. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
Читать по-русски


Гомельскі абласны выканаўчы камітэт прыняў рашэнне абмежаваць продаж алкаголю на тэрыторыі рэгіёна. Гаворка пра піва і іншыя слабаалкагольныя напоі. Іх нельга будзе купіць усюды кругласутачна, а падчас правядзення масавых мерапрыемстваў — пазней чым за дзве гадзіны да іх пачатку. Адпаведнае рашэнне апублікаванае на Нацыянальным інтэрнэт-партале.

Фото: TUT.BY
Фота: TUT.BY

На тэрыторыі Гомельскай вобласці забараняецца продаж піва і слабаалкагольных напояў з аб’ёмнай доляй этылавага спірту не больш за 7 працэнтаў:

  • у гандлёвых аб’ектах, размешчаных у месцах правядзення масавых мерапрыемстваў і ў радыусе 500 метраў ад такіх месцаў за дзве гадзіны да пачатку і падчас правядзення названых мерапрыемстваў;
  • кругласутачна ў нестацыянарных і перасоўных гандлёвых аб’ектах, за выключэннем павільёнаў і аўтакрамаў, якія ажыццяўляюць абслугоўванне жыхароў у сельскіх населеных пунктах;
  • у гандлёвых аб’ектах у перыяды правядзення мерапрыемстваў, скіраваных на прапаганду (папулярызацыю) здаровага ладу жыцця, прафілактыку п’янства і алкагалізму, барацьбу з імі;
  • у гандлёвых аб’ектах у дні правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных заканчэнню навучальнага года, а таксама выпускных вечароў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з 08.00 дня правядзення названых мерапрыемстваў да 08.00 наступнага дня.

Гомельская вобласць стала першым рэгіёнам, які прыняў такія масавыя «піўныя» абмежаванні.