Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Наталья Эйсмонт прокомментировала освобождение Юрия Зенковича — фигуранта дела «о попытке госпереворота»
  2. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  3. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  4. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  5. В Офисе президента Украины пояснили, что имел в виду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  6. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  7. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  8. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  9. Тихановская и Лукашенко сделали заявления ко Дню труда. Они звучат словно из разных вселенных
  10. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  11. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  12. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  13. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  14. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
Читать по-русски


Раніцай у чацвер, 29 снежня, у полі каля вёскі Гарбаха ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці ўпалі абломкі ракеты. Міністэрства абароны паведаміла, што гэта наступствы працы беларускай СПА па боепрыпасе комплексу С-300, выпушанага з тэрыторыі Украіны. Паглядзелі на фатаграфіі і разбіраемся, што гэта за ракета.

Ракета, которая упала недалеко от деревни в Ивановском районе. Фото: читатели "Зеркала"
Ракета, якая ўпала недалёка ад вёскі ў Іванаўскім раёне. Фота: чытачы «Люстэрка»

Што вядома

Паводле паведамлення канала «Беларускі Гаюн», абломкі, якія зваліліся на зямлю, уяўляюць сабой часткі ракеты ад комплексу С-300. Праўладны канал «Пул Первого» піша, што ракета ўкраінская, упала на тэрыторыі Беларусі ў прамежку з 10 да 11 раніцы. Пазней гэтую версію пацвердзіла Міністэрства абароны Беларусі.

Што можна сказаць па фатаграфіях рэшткаў ракеты

Паколькі фотаздымкаў гэтай ракеты даволі шмат, апазнаць яе проста. Гэта з вялікай імавернасцю сапраўды рэшткі рухавіка 48Д6 ад ракеты 5В55 — такімі страляюць зенітна-ракетныя комплексы С-300. Абломкі такога боепрыпасу ўпалі ў польскім Пшэводаве ў лістападзе гэтага года.

Ракета, которая упала недалеко от деревни в Ивановском районе. Фото: читатели "Зеркала"
Ракета, якая ўпала недалёка ад вёскі ў Іванаўскім раёне. Фота: чытачы «Люстэрка»

Параўнаем гэтае фота з фатаграфіяй рэшткаў ракеты С-300, якімі Расія абстрэльвала Мікалаеў. Падабенства амаль поўнае.

Упавшие в Николаеве остатки ракеты от С-300. Фото: inshe.tv
Рэшткі ракеты ад С-300, што ўпалі ў Мікалаеве. Фота: inshe.tv

Абломкі рухавіка ракеты таксама знялі буйным планам.

Фотография обломков ракеты, которая распространяется в провластных пабликах. 29 декабря 2022 года
Фотаздымак абломкаў ракеты, які распаўсюджваецца ў праўладных пабліках. 29 снежня 2022 года

Параўнаем іх з рэшткамі рухавіка 48Д6 ад ракеты 5В55, якія зваліліся ў 2020 годзе ў Азербайджане. Падабенства зноў амаль поўнае.

Такім чынам, мы з упэўненасцю можам канстатаваць, што гэта абломкі ракеты 5В55, выпушчанай комплексам С-300.

Чыя яна, мы сказаць не бяромся: 5В55 выкарыстоўваюцца і ўкраінскай, і беларускай СПА (і большасцю постсавецкіх зенітчыкаў). У выпадку, калі ракета ўкраінская, сітуацыя, імаверна, падобная да той, што здарылася ў Пшэводаве — боепрыпас мог быць выпушчаны для перахопу адной з ракет або іранскіх беспілотнікаў, якімі абстрэльвае Украіну Расія.

Калі 5В55 выпушчаная і не трапіла па цэлі, праз 5−10 секунд у ракеце павінен спрацаваць механізм самападрыву. У паветры адбудзецца выбух — і на зямлю ўпадуць толькі дробныя аскепкі.

Хутчэй за ўсё, у дадзеным выпадку гэты механізм з нейкай прычыны адмовіў, праз што ракета замест падрыву на вялікай вышыні ўпала на зямлю.