Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  2. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  3. Жителям Гомельщины, признанным «тунеядцами», стали рассылать «повестки» из милиции — «Флагшток»
  4. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  5. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  6. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  7. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  8. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  9. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  10. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
Читать по-русски


Міжнародны саюз геалагічных навук (МСГН) адмовіўся класіфікаваць уздзеянне чалавека на навакольнае асяроддзе як новую геалагічную эпоху — антрапацэн, піша Руская служба Бі-бі-сі.

Обнажение естественных слоев отложений осадочных пород в швейцарских Альпах у горы Фил-де-Кассон (кантон Граубюнден). Фото: Caumasee, commons.wikimedia.org
Агаленне натуральных слаёў адкладаў ападкавых парод у швейцарскіх Альпах каля гары Філ-дэ-Касон (кантон Граўбюндэн). Фота: Caumasee, commons.wikimedia.org

Гэта азначае, што тэрмін «антрапацэн» не дададуць у школьныя і ўніверсітэцкія падручнікі і не будуць размяшчаць на наглядных дапаможніках, якія паказваюць асноўныя перыяды ў гісторыі Зямлі.

МСГН падтрымаў рашэнне аднаго са сваіх камітэтаў, згодна з якім абвяшчаць пачатак антрапацэну нельга. Аднак арганізацыя прызнала, што гэты тэрмін ужо шырока распаўсюджаны і мае вялікае значэнне.

«Хоць яго і адхілілі як апісанне новай геалагічнай эпохі, пра антрапацэн будуць гаварыць — і не толькі навукоўцы-геолагі і эколагі, але і сацыёлагі, палітыкі, эканамісты і грамадства ў цэлым, — сказана ў заяве Саюза. — Гэтае слова найважнейшае для апісання ўздзеяння чалавека на сістэму Зямлі».

Што такое антрапацэн?

Тэрмін «антрапацэн» паходзіць ад грэцкага слова «антрапас», то-бок чалавек.

У 2009 годзе была створаная спецыяльная Працоўная група па антрапацэне, у межах якой навукоўцы спрабавалі вызначыць, што мусіць значыць гэты тэрмін і наколькі апраўданае яго выкарыстанне ў якасці апісання сучаснай геалагічнай эпохі.

Удзельнікі групы прапанавалі лічыць пачаткам антрапацэну 1952 год, калі ў адкладах па ўсім свеце пачалі знаходзіць радыеактыўныя часціцы, што распаўсюдзіліся па зямлі пасля выпрабаванняў ядзернай зброі.

У 1950-я таксама пачалося так званае Вялікае паскарэнне — гэтым тэрмінам называюць рэзкі рост насельніцтва Зямлі і тэмпаў спажывання. Тады ж пачалі масава распаўсюджвацца створаныя чалавекам матэрыялы, такія як алюміній, бетон і пластык.

Рабочая група нават ідэнтыфікавала месца, дзе пераход Зямлі да новага геалагічнага перыяду відаць лепш за ўсё: гаворка пра хімічны састаў і часціцы глею ў возеры Кроўфард, размешчаным у канадскай правінцыі Антарыа.

Але з ідэяй пераходу да новай геалагічнай эпохі не пагадзіўся адзін з камітэтаў Міжнароднага саюза геалагічных навук, і цяпер яго рашэнне зацвердзіла арганізацыя ў цэлым.