Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  2. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  3. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  4. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  5. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  6. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  7. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  8. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
Читать по-русски


У спіс рэчаў, якія нельга прыносіць на борт самалёта (ні ў багажы, ні ў ручной паклажы), трапіў нечаканы прадукт — какос. Дакладней, какосавая мякаць, якая можа лёгка загарэцца ад найменшай іскры, паведамляе The Independent са спасылкай на Міжнародную асацыяцыю паветранага транспарту (IATA).

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pixabay.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

З цэльным какосавым арэхам праблем няма: яго можна пакласці ў багаж і нават у ручную паклажу — праўда, трэба памятаць, што правілы авіябяспекі звычайна забараняюць перавозіць прадметы з утрыманнем больш чым 100 мл вадкасці ў ручной паклажы.

Аднак тоўстая белая мякаць какоса — то-бок яго ядомая частка — праз высокае ўтрыманне какосавага алею забароненая да правозу ў большасці авіякампаній, у тым ліку папулярнага ў беларусаў лаўкоста Ryanair.

А высушаная мякаць какоса (копра) у рэгістры IATA адносіцца да катэгорыі грузаў 4-га класа небяспекі. Яна пазначаная як «лёгказагаральнае цвёрдае рэчыва», схільнае да самазагарання і здольнае вылучаць гаручыя газы пасля кантакту з вадой.

«Копра можа загарэцца ад адной іскры», — сцвярджаюць у IATA і адзначаюць, што ў звычайнай мякаці какосавы алей, калі ён прагорклы, таксама схільны да «рызыкі саманагравання».

«Калісьці менавіта тавары, якія хутка псуюцца, такія як садавіна, кветкі і гародніна, першымі пачалі перавозіць па паветры. Аднак такія прадукты псуюцца з часам і пад уздзеяннем экстрэмальных тэмператур і вільготнасці, таму з імі варта абыходзіцца з асаблівай асцярожнасцю», — дадалі эксперты.

Забарона не распаўсюджваецца на правоз іншай прадукцыі з утрыманнем какоса ў раздробнай упакоўцы.

А што ў «Белавіі»?

Пункт «лёгкаўзгаральныя цвёрдыя і вадкія рэчывы» ёсць і ў пераліку прадметаў, забароненых да правозу «Белавіяй». Ці значыць гэта, што на самалёт беларускай авіякампаніі таксама не пусцяць з какосавай мякаццю?

Дыспетчарка «Белавіі», куды журналістка «Люстэрка» звярнулася з такім пытаннем як звычайная пасажырка, не змагла адказаць, ці будуць праз гэты прадукт праблемы падчас пасадкі, напрыклад, ці «развернуць» багаж. Аднак, паколькі «Белавія» — чалец IATA, беларуская авіякампанія таксама арыентуецца на пералік забароненых прадметаў, складзены Міжнароднай асацыяцыяй паветранага транспарту.

А на ўсялякі выпадак інфармацыю наконт сушанага какоса параілі ўдакладніць у службе бяспекі канкрэтнага аэрапорта вылету.