Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  2. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  3. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  4. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  5. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  6. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  7. Налоговики напомнили о сборе, о существовании которого вы могли даже не догадываться. Но грозит солидный штраф, если его не оплатить
  8. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  9. Атаковали в районе Теткино, разрушили мост через реку Сейм — что происходит в Курской области, где накануне активизировались ВСУ
  10. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  11. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  12. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  13. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  14. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  15. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  16. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  17. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
Читать по-русски


TikTok-блогерка вырашыла правесці сацыяльны эксперымент і пачала першай пісаць хлопцам у праграме для анлайн-знаёмстваў. Дзяўчына не проста прапаноўвала разам схадзіць у рэстаран, а яшчэ і абяцала аплаціць вячэру. Як думаеце, пагадзіліся? На відэа звярнула ўвагу «Наша Ніва».

Тыкток-блогерша, якая апублікавала відэа-эксперымент. Фота з яе Instagram-акаўнта (lyolya___k)
TikTok-блогерка, якая апублікавала відэаэксперымент. Фота з яе Instagram-акаўнта (lyolya___k)

Нярэдка можна пачуць папрокі ад мужчын, быццам дзяўчаты часта ходзяць на спатканні толькі каб смачна павячэраць у шыкоўным рэстаране. Для гэтай з’явы нават прыдумалі не вельмі прыгожае азначэнне — «талерачніца».

А што будзе, калі сама дзяўчына прапануе заплаціць за сумесную вячэру? Праверыць гэта вырашыла TikTok-блогерка з Мінска, якая вядзе блог пад нікам lena_kozulya.

Яна даслала розным хлопцам у мабільнай праграме для знаёмстваў Twinby (расійскі варыянт Tinder) адно і тое ж паведамленне: «Прывітанне. Лічу, што нам проста неабходна павячэраць разам. У рэстаран пойдзем? Я частую».

І вось што атрымалася. З дванаццаці хлопцаў палова пагадзілася на сустрэчу, але яны адзначылі, што плаціць мусіць мужчына, таму рахунак яны закрыюць самі. Нехта нават прызнаўся, што пасля такой прапановы ад дзяўчыны пачырванеў.

Частка перапіскі беларускі. Скрыншот: "Наша Ніва"
Частка перапіскі беларускі. Скрыншот: «Наша Ніва»

Адзін з кавалераў адзначыў, што цяпер у Санкт-Пецярбургу, таму дзяўчыне спачатку трэба пераадолець больш за 700 кіламетраў паміж Мінскам і паўночнай сталіцай Расіі, а далей ён разбярэцца.

Блогерка пісала хлопцам сярод ночы, таму ў некаторых узніклі сумневы наконт таго, ці дастаткова дзяўчына цвярозая. «У дзве гадзіны ночы такая прапанова больш падобная да сацыяльнага эксперыменту ці адсутнасці цвярозасці. Але калі раніцай планы не памяняюцца, то пойдзем вячэраць. Рэстаран ужо абраны ці гэта абмяркоўваецца?» — удакладніў яшчэ адзін з віртуальных суразмоўцаў.

Частка перапіскі беларускі. Скрыншот: "Наша Ніва"
Частка перапіскі беларускі. Скрыншот: «Наша Ніва»

Астатнія чацвёра пагадзіліся на прапанову. Адзін з іх удакладніў, ці не аплаціць дзяўчына заадно і яго камуналку. А яшчэ адзін напісаў, што лічыць рэстаран не найлепшым месцам для першай сустрэчы: «Я аддаю перавагу шаўрме ў Таццяны, але гэтае месца толькі для абраных».

Менш чым за суткі ролік набраў каля 370 тысяч праглядаў і больш за 15 тысяч лайкаў.