Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  2. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  3. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  4. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  5. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  6. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  7. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  8. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
Читать по-русски


/

Сяміразовы чэмпіён «Формулы-1», мяркуючы з усяго, наведаў вяселле сваёй дачкі Джыны-Марыі, якое прайшло ў асабняку Шумахераў на Мальёрцы, піша Yahoo Sport.

Михаэль Шумахер во время проведения Гран-при Канады, Монреаль, Канада, 6 июня 2002 года. Фото: Reuters
Міхаэль Шумахер падчас Гран-пры Канады, Манрэаль, Канада, 6 чэрвеня 2002 года. Фота: Reuters

Шэраг крыніцаў сцвярджае, што экс-пілота ўпершыню з 2013 года ўбачыла не толькі «найбліжэйшае кола» людзей. Паведамляецца, што Шумахер жыве ў доме на Жэнеўскім возеры ў Швейцарыі, але яго часта возяць на ўласную вілу на Мальёрцы, дзе і прайшла шлюбная цырымонія.

Джына-Марыя выйшла замуж за Іэна Бэтке. Гасцям, у ліку якіх быў і брат Шумахера Ральф, забаранялася праносіць на вяселле тэлефоны, за чым сачылі сек’юрыці. Меры бяспекі былі вельмі строгімі, таму ніводнай фатаграфіі былога гоншчыка няма.

Урачыстая цырымонія доўжылася прыкладна паўгадзіны, пасля чаго пачалося само святкаванне. Невядома, колькі часу Міхаэль прысутнічаў на мерапрыемстве.

Нагадаем, у снежні 2013 года Шумахер атрымаў траўму галавы падчас катання на горных лыжах на французскім курорце Мэрыбэль. Ён выжыў, але з таго часу яго больш не бачылі на публіцы. Сям’я былога пілота «Формулы-1» старанна хавае ад старонніх любыя звесткі пра стан здароўя Міхаэля.

Шумахер — сяміразовы чэмпіён свету. На асобных этапах немец перамагаў 91 раз. Гоншчык заваяваў два з сямі тытулаў у складзе каманды Benetton у 1994 і 1995 гадах, а з 2000 да 2004 года пяць разоў выйграваў, выступаючы за Ferrari.

Чытайце таксама