Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  2. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  3. СМІ высветлілі прычыну пажару на нафтавай вышцы кампаніі «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася ў Расіі. Распачатая крымінальная справа
  4. Ва ўладаў ёсць забава — гаварыць пра суперпланы і не выконваць іх, але ў гэтым выпадку нават яны не чакалі такой «анамаліі». Што адбылося
  5. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
  6. Зяленскі паедзе на перамовы з Пуціным, нават калі Расія не спыніць агонь — Axios
  7. Ёсць куды падаць: чаму курс даляра працягвае зніжацца? Прагноз па валютах
  8. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  9. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  10. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  11. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  12. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
  13. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  14. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  15. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  16. «Вывела более 150 тысяч долларов». «Киберпартизаны» опубликовали информацию о деньгах фонда, которым управляла исчезнувшая Мельникова
Читать по-русски


У канцы верасня гаспадары кватэр у Мінску паведамлялі пра тое, што попыт узляцеў, а цэны на арэнду жылля выраслі. Праз месяц «Люстэрка» паглядзела, як ідуць справы на рынку арэнды нерухомасці. Ці можна зняць кватэры на доўгі тэрмін, у якім яны стане і колькі каштуюць? Удакладнім адразу: кватэр для доўгатэрміновай арэнды ў сталіцы дастаткова, напрыклад, 25 кастрычніка на сайце Kufar.by прапановаў было больш за 2700.

Фото: "Зеркало"
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: «Люстэрка»

Аднапакаёвы. Ёсць арэнда з даручэннем у дадатак

Мінімальны кошт арэнды аднапакаёўкі, які нам удалося знайсці, — 160 рублёў за месяц (але яна з нюансамі, пра якія мы напішам ніжэй). За арэнду большасці кватэр просяць каля 600−700 рублёў.

На вуліцы Кальцова за 160 рублёў (трэба ўнесці плату за два месяцы) здаецца аднапакаёвая кватэра на 32 «квадраты». Жыллё хоць і сціплае, але акуратнае. Ёсць мэбля і бытавая тэхніка: пральная машына, лядоўня, мікрахвалёўка. На кухні ёсць посуд.

Фото: kufar.by
Фота: kufar.by
Фото: kufar.by
Фота: kufar.by

Гаспадар гатовы пусціць у аднапакаёўку кватарантаў з жывёламі. Аднак ёсць адзін нюанс: жыллё здадуць адзінокай жанчыне 40−50 гадоў, якая будзе дапамагаць па гаспадарцы пенсіянеру, што жыве непадалёк.

Жыллё без дадатковых даручэнняў каштуе даражэй. Напрыклад, праз агенцтва на працяглы тэрмін здаецца аднапакаёўка на праспекце Пушкіна, да метро адсюль тры прыпынкі. Месяц арэнды абыдзецца амаль у 410 рублёў, але яшчэ давядзецца заплаціць камісію пасярэдніку. У кватэры ёсць канапа, ложак, шафы, лядоўня, пральная машынка.

Фото: kufar.by
Фота: kufar.by
Фото: kufar.by
Фота: kufar.by

Жыллё ў лепшым стане абыдзецца даражэй. Напрыклад, арэнда кватэры на вуліцы Платонава каштуе за месяц амаль 620 рублёў (патрабуюць перадаплату за два месяцы). Ад дома да метро можна дайсці пешшу хвілін за 15. Кватэра з мэбляй, бытавой тэхнікай.

Фото: kufar.by
Фота: kufar.by
Фото: kufar.by
Фота: kufar.by

Але ёсць варыянты і вельмі дарагіх аднапакаёвак. Напрыклад, за амаль 2000 рублёў за месяц ёсць кватэра недалёка ад метро на вуліцы Макаёнка. Гэта добра адрамантаваная студыя з жылой плошчай 37 м², тут ёсць мэбля і бытавая тэхніка.

Фото: kufar.by
Фота: kufar.by
Фото: kufar.by
Фота: kufar.by

Двухпакаёвыя. Ёсць недарагія варыянты ў цэнтры горада

Арэнда двухпакаёвых кватэр каштуе ад 570 да больш чым 5000 рублёў. Таннейшае жыллё мы знайшлі на вуліцы Захарава. Месяц арэнды гэтай кватэры — трохі больш за 570 рублёў. У кватэры ёсць мэбля і бытавая тэхніка. Гаспадар адзначыў, што камунальныя плацяжы невялікія.

Фото: kufar.by
Фота: kufar.by
Фото: kufar.by
Фота: kufar.by

За амаль 870 рублёў здаецца кватэра на вуліцы Грушаўскай. Яе жылая плошча — каля 30 «квадратаў», ёсць лоджыя. Кватэра з мэбляй і тэхнікай.

Фото: kufar.by
Фота: kufar.by
Фото: kufar.by
Фота: kufar.by

А вось самы дарагі варыянт — двухпакаёвая кватэра, размешчаная на двух узроўнях, знаходзіцца ў клубным доме на вуліцы Дзмітрава, яе здаюць за 5212 рублей за месяц. Жылая плошча кватэры — 83 м², кухня — больш за 35 «квадратаў», ёсць два санвузлы. Жыллё забяспечанае сістэмай «Разумны дом», у ёй сістэма антыпрацечак, тры праграмы асвятлення ў залежнасці ад настрою і іншае. Зроблены дарагі рамонт, стаіць эксклюзіўная мэбля.

Фото: kufar.by
Фота: kufar.by

Трохпакаёвыя. Для пражывання аднаго чалавека ці пары

Арэнда трохпакаёвых кватэр пачынаецца ад 670 рублёў. За такія грошы мы знайшлі трохпакаёўку на вуліцы Чарвякова. Гаспадар лічыць, што жыллё прыдатнае для пражывання — ёсць мэбля і бытавая тэхніка.

Фото: kufar.by
Фота: kufar.by
Фото: kufar.by
Фота: kufar.by

За 990 рублёў можна зняць жыллё на вуліцы Асіпенкі. Уласнік просіць унесці перадаплату за два месяцы і хоча, каб у кватэры пражывалі адзін-два чалавекі. Паведамляецца, што ў доме толькі што прайшоў рамонт, пасля яго ў кватэры ніхто не жыў. Тут ёсць мэбля, тэхніка і нават камплект ручнікоў.

Фото: kufar.by
Фота: kufar.by
Фото: kufar.by
Фота: kufar.by

Самая дарагая арэндная трохпакаёўка знаходзіцца на вуліцы Старажоўскай, месяц у ёй абыдзецца амаль у 5700 рублёў. Тут ёсць два санвузлы, жыллё абсталяванае джакузі і душавой кабінай. Ёсць мэбля, тэхніка, посуд.

Фото: kufar.by
Фота: kufar.by