Аляксандр Лукашэнка здзейсніць рабочы візіт у Арменію 23 лістапада. Пра гэта паведаміў набліжаны да яго прэс-службы тэлеграм-канал «Пул первого».
У Арменіі Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. Мерапрыемства пройдзе ў вузкім і пашыраным складах.
«Лідары краін абмяркуюць актуальныя праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, асноўныя вынікі дзейнасці АДКБ у міжсесійны перыяд. Удзельнікі саміту таксама разгледзяць шырокі спіс пытанняў, якія датычаць розных сфер і напрамкаў узаемадзеяння», — паведаміў «Пул первого».
З улікам пераходу старшынявання ў АДКБ да Беларусі ў 2022−2023 гадах Лукашэнка агучыць прыярытэтныя напрамкі, на якіх у гэты перыяд трэба будзе сканцэнтраваць сумесныя намаганні.