Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  2. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  3. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  4. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  5. Власти хотят запустить очередную базу данных о населении, к которой силовики получат круглосуточный доступ. Парламент утвердил новшество
  6. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  7. Как Путин меняет риторику, чтобы подготовить россиян к возможным переговорам с Зеленским, а в подходящий момент возобновить войну — ISW
  8. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  9. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  10. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  11. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  12. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  13. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  14. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  15. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  16. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
Читать по-русски


ЕС не ўключаў Беларусь у санкцыйныя пакеты разам з Расіяй таму, што пра гэта прасіла Украіна, паведаміў 12 студзеня карэспандэнт «Радыё Свабода» ў Брусэлі Рыкард Ёзвяк. У Кіеве абверглі гэтую інфармацыю, заявіўшы, што «кансэнсусу» ўнутры Еўрасаюза пакуль няма. Пра пазіцыю Украіны ў дачыненні да санкцый ЕС «Люстэрка» спытала ў дэпутата Вярхоўнай рады Аляксея Ганчарэнкі.

Фото: Reuters
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Reuters

— Я не магу ні пацвердзіць, ні абвергнуць гэтую інфармацыю (ад Рыкарда Ёзвяка. — Заўв. рэд.). Але, на жаль, я бачу, што амбасадар Украіны працягвае знаходзіцца ў Мінску, у той час як адтуль прыходзяць забіваць людзей у Бучу, Ірпень, Гастомель, — адзначыў Ганчарэнка. — Калі адтуль ляцяць дроны ва Украіну і гэтак далей. Дапускаю, што камусьці здаецца, што з рэжымам Лукашэнкі ёсць сэнс пра нешта дамаўляцца.

На яго думку, такая пазіцыя — вялікая памылка. А з Лукашэнкам, паводле дэпутата, «дамаўляцца няма пра што».

— Лукашэнка — гэта проста пуцінскі намеснік у Беларусі. Беларусь фактычна акупаваная. Таму я ўнёс у Вярхоўную раду праект пастановы пра прызнанне Беларусі акупаванай, увядзенне ўсіх магчымых санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, выключэнне Беларусі з усіх міжнародных арганізацый да ўсталявання ў краіне дэмакратычнай улады, — сказаў на заканчэнне ён.

Нагадаем, у Кіеве абверглі інфармацыю пра тое, што Украіна прасіла не ўключаць Беларусь у апошнія пакеты санкцый ЕС. Прадстаўнік МЗС Украіны Алег Нікаленка паведаміў, што, паводле яго звестак, кансэнсусу ўнутры Еўрасаюза пакуль няма.

«Украіна і партнёры цяпер актыўна працуюць па максімальна змястоўным напаўненні дзясятага санкцыйнага пакета ЕС, прыняцце якога ўжо даўно наспела», — дадаў ён.