Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  2. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  3. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
  4. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  5. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  6. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  7. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  8. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  9. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  10. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  11. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  12. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
  13. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  14. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  15. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  16. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  17. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
Читать по-русски


Праведзенае ва Украіне апытанне паказала, што да Беларусі негатыўна ставіцца больш за 80% украінцаў. Столькі ж лічыць Беларусь краінай вайны, якая выступае супраць Украіны. Але яшчэ горш украінцы ставяцца да Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта гаворыцца ў чарговым даследаванні цэнтра Разумкова.

Фото: Reuters
Фота: Reuters

Пераважная большасць рэспандэнтаў (80,6%) лічыць, што Беларусь — краіна вайны, якая выступае супраць Украіны. Супрацьлеглага меркавання прытрымліваюцца 7,5% апытаных.

У цэлым украінскае грамадства дэманструе негатыўнае стаўленне да Беларусі. Больш за 80% рэспандэнтаў ставіцца да Беларусі адмоўна (56,3% — адмоўна, 24,4% — пераважна адмоўна). Станоўчае стаўленне да Беларусі выказалі 12,4% апытаных (3,1% — цалкам станоўчае, 9,3% — пераважна станоўчае).

Яшчэ негатыўней грамадзяне Украіны ставяцца да Аляксандра Лукашэнкі. Больш за 90% рэспандэнтаў ставіцца да Аляксандра Лукашэнкі адмоўна (76,3% — адмоўна, 15,9% — пераважна адмоўна). Пазітыўна да Аляксандра Лукашэнкі ставяцца 3,3% апытаных (0,5% — цалкам станоўча, а 2,8% — пераважна станоўча).

Дзве траціны апытаных цалкам (46,7%) ці хутчэй (22,5%) падтрымліваюць поўны разрыў усіх адносін Украіны з Беларуссю пасля перамогі Украіны. Цалкам не падтрымліваюць поўнага разрыву ўсіх адносін Украіны з Беларуссю 5,4% апытаных, хутчэй не падтрымліваюць — 11,2%.

Раней Аляксандр Лукашэнка, паводле вынікаў апытання таго ж цэнтра Разумкова, быў самым папулярным замежным палітыкам ва Украіне. Напрыклад, у лютым 2020 года давер да яго выказалі 48% украінцаў, аднак не давяралі яму толькі 36%. Пасля выбараў 2020 года і жорсткага здушэння пратэстаў у Беларусі стаўленне да яго ў жыхароў Украіны пачало мяняцца — доля тых, хто давярае Лукашэнку ва Украіне, знізілася да 30,5%, а тых, хто не давярае, вырасла да 57%.

Канчаткова яго рэйтынг ва ўкраінцаў абрынуўся пасля пачатку вайны ва Украіне. Нагадаем, пасля абвяшчэння пра пачатак «спецыяльнай ваеннай аперацыі» Уладзімірам Пуціным 24 лютага расійскія войскі зайшлі ва Украіну ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, што зрабіла нашую краіну суўдзельніцай акту ваеннай агрэсіі, нягледзячы на ўсе абяцанні Лукашэнкі ўкраінскім лідарам, што «ніколі з нашай тэрыторыі не будуць атакаваць Украіну». Да таго ж з тэрыторыі Беларусі наносіліся ракетныя ўдары па ўкраінскіх пазіцыях — гэта прызнаваў і сам Лукашэнка. Ён таксама прызнаў, што Беларусь «лечыць і корміць» расійскіх вайскоўцаў.

Вынікі сацыялагічнага апытання, якое праводзілася сацыялагічнай службай цэнтра Разумкова з 22 лютага да 1 сакавіка 2023 года. Апытанне метадам face-to-face праводзілася ў Вінніцкай, Валынскай, Днепрапятроўскай, Жытомірскай, Закарпацкай, Запарожскай, Івана-Франкоўскай, Кіеўскай, Кіраваградскай, Львоўскай, Мікалаеўскай, Адэскай, Палтаўскай, Ровенскай, Сумскай, Цярнопальскай, Харкаўскай, Хмяльніцкай, Чаркаскай, Чарнігаўскай, Чарнавіцкай абласцях і Кіеве (у Запарожскай, Мікалаеўскай, Харкаўскай, Херсонскай абласцях — толькі на тых тэрыторыях, якія кантралююцца ўрадам Украіны і на якіх не вядуцца баявыя дзеянні). Апытаныя 2020 рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 гадоў. Тэарэтычная хібнасць выбаркі не перавышае 2,3%.