Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  2. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  3. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  4. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  5. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  6. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  7. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  8. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  9. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  10. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  11. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  12. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
  13. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  14. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  15. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  16. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  17. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
Читать по-русски


Кіраўніка беларускай дыпмісіі ў Варшаве выклікалі ў МЗС Польшчы з нагоды шпіёнскага скандалу, піша са спасылкай на свае крыніцы RMF FM. Тым часам кіраўнік МУС Польшчы звязаў адкрыццё пункта пропуску «Баброўнікі — Бераставіца» з вызваленнем Анджэя Пачобута, перадае «Польскае радыё».

Фото: TUT.BY
Фота: TUT.BY

Выклік беларускага дыпламата звязаны з раскрыццём сеткі шпіёнаў, якія працавалі на Расію, у Польшчы. Сярод затрыманых — трое беларусаў.

«Дыпламат пачуў рэзкі пратэст у сувязі са шпіёнскай дзейнасцю беларускіх грамадзян», — піша RMF FM.

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка, каментуючы шпіёнскі скандал у Польшчы, заявіў, што такім чынам Варшава «хапае людзей, каб прапанаваць Расіі ці Беларусі абмен на кагосьці». Ён адзначыў, што прапановы абмену ўжо былі.

Міністр унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі, адказваючы на пытанне пра гэта, не стаў падрабязна каментаваць словы Лукашэнкі. Аднак ён заявіў, што той «атрымаў вельмі выразны сігнал».

«Калі Анджэя Пачобута заўтра адпусцяць, пераход у Баброўніках будзе адкрыты паслязаўтра», — каротка сказаў ён.

Пры гэтым ён папярэдзіў, што калі беларускія ўлады будуць рабіць далейшыя крокі супраць польскай дзяржавы або супраць польскіх грамадзян, то Варшава будзе «вельмі жорстка рэагаваць».

Нагадаем, пункт пропуску «Баброўнікі — Бераставіца» на польска-беларускай мяжы з 10 лютага гэтага года афіцыйна прыпыніў афармленне транспартных сродкаў і асобаў, якія ідуць праз мяжу, на няпэўны час «у інтарэсах дзяржаўнай бяспекі».

8 лютага Гродзенскі абласны суд асудзіў журналіста, сябра пазбаўленага рэгістрацыі беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анджэя Пачобута на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.