Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  2. Зяленскі паедзе на перамовы з Пуціным, нават калі Расія не спыніць агонь — Axios
  3. Как Путин меняет риторику, чтобы подготовить россиян к возможным переговорам с Зеленским, а в подходящий момент возобновить войну — ISW
  4. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  5. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  6. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  7. Ва ўладаў ёсць забава — гаварыць пра суперпланы і не выконваць іх, але ў гэтым выпадку нават яны не чакалі такой «анамаліі». Што адбылося
  8. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  9. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
  10. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
  11. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  12. Если Путин приедет: Зеленский назвал две ключевые темы возможной встречи в Стамбуле
  13. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  14. СМІ высветлілі прычыну пажару на нафтавай вышцы кампаніі «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася ў Расіі. Распачатая крымінальная справа
  15. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  16. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  17. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі


Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, якая існуе ў выгнанні, 25 сакавіка, у Дзень Волі, абвясціла пра ўзнагароджанне пятнаццаці беларусаў медалём Ордэна Пагоні. Пяцёра з іх атрымалі ўзнагароду пасмяротна.

Медаль Ордэну Пагоні. Фота: Рада БНР
Медаль Ордэна Пагоні. Фота: Рада БНР

Ганараваныя медалём дзесяць палітвязняў:

  • журналістка Кацярына Андрэева (Бахвалава),
  • прадпрымальнік, палітык Мікалай Аўтуховіч,
  • актывіст Уладзімір Гундар,
  • журналіст Дзяніс Івашын,
  • праваабаронца Уладзімір Лабковіч,
  • блогер Ігар Лосік,
  • яго жонка Дар’я Лосік,
  • блогер Эдуард Пальчыс,
  • праваабаронца Валянцін Стэфановіч,
  • журналістка Дар’я Чульцова (яна ўжо адбыла пакаранне і знаходзіцца на волі),
  • актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк.

Пасмяротна ўзнагароджаныя чацвёра байцоў палка імя Кастуся Каліноўскага, якія загінулі на фронце ва Украіне:

  • Аляксей Аўдзеенка,
  • Эдуард Лобаў,
  • Алег Панамароў,
  • Міхась Шавельскі.

Таксама пасмяротна ганараваны медалём мінчук Андрэй Зельцар, які загінуў 29 верасня 2021 года ў перастрэлцы, аказаўшы збройны супраціў супрацоўнікам КДБ, якія ўварваліся ў яго кватэру для затрымання.

«Сёння мы ўжо ў другі раз абвяшчаем пра ўручэнне Медаля Ордэна Пагоні, асноўнай узнагароды Беларускай Народнай Рэспублікі ў выгнанні. Мы зноў хочам адзначыць тых беларусаў, хто ў цяперашні складаны час плаціць найвышэйшую цану за свабоду і незалежнасць нашае Бацькаўшчыны, — заявіла старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла. — Перадусім гэта героі, якія ахвяравалі сваё жыццё ў збройнай барацьбе супраць ворагаў свабоды і незалежнасці Беларусі. Іхнія імёны ўвойдуць у гісторыю нашага народа, і ўсе мы павінны працягнуць іхнюю барацьбу.

Таксама гэтым разам Рада БНР адзначае і некалькіх нашых суродзічаў, хто паказаў і працягвае паказваць сваю непахіснасць перад чужынскім дыктатарскім рэжымам, сваю чалавечую і грамадзянскую годнасць у турме. Амаль усе гэтыя людзі дагэтуль незаконна ўтрымліваюцца ў палоне за сваю актыўную грамадскую або журналісцкую дзейнасць. Мы як найхутчэй чакаем іх на свабодзе і патрабуем неадкладнага вызвалення іх і ўсіх беларускіх палітычных вязняў, каго налічваецца больш як паўтары тысячы».

Медаль Ордэна Пагоні быў заснаваны Радай БНР у 2022 годзе для адзначэння грамадзянскіх, ваенных, культурніцкіх і іншых заслуг перад Беларуссю. Першае ўзнагароджанне адбылося з нагоды Дня Слуцкага збройнага чыну ў лістападзе 2022 года.

Івонка Сурвіла таксама павіншавала беларусаў з Днём Волі:

«Мы маем ледзь не стагоддзе дасведчання ўжо не як „тутэйшыя“ рабы імперыі зла, а як адукаваны, разумны, развіты народ, які здольны даць сабе рады ў вольным свеце. Ад нас залежыць наша будучыня — ад кожнага й кожнай з нас!

Хацела б, каб кожны з нас задумаўся, што асабіста ён ці яна можа зрабіць, каб прыцягнуць увагу вольнага свету на Беларусь. У цяперашні час гэта надзвычай важна, з улікам таго, якую ганьбу наклікаў на Беларусь дыктатар Лукашэнка сваім саўдзелам у расійскай агрэсіі супраць Украіны. Пакуль свет захапляецца адвагай украінцаў і абураецца злачынствамі Пуціна і расійскай арміі, беларусы павінны як наймацней словам і справай дэманстраваць свету, што яны на баку сіл дабра і што Лукашэнка не прадстаўляе наш народ. Не дай Бог, каб нехта прыдумаў аддаць Беларусь крываваму тырану ўзамен за мір ва Украіне.

Цяперашні час — шмат у чым лёсавызначальны як для Украіны, так і для ўсяго свету і для Беларусі. Але разам мы не дамо ворагу разбіць нашую еднасць. Разам мы перанясём усе выпрабаванні і асягнём нашую мэту: жыць на сваёй роднай зямлі, у сваёй і незалежнай дзяржаве», — сказала старшыня Рады БНР.