Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Кредиты на автомобили Geely снова подорожали. Под какие проценты сейчас выдают эти займы и сколько придется переплатить банку за 10 лет?
  2. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  3. Рынак нерухомасці, відавочна, чакае новая рэальнасць. З чым гэта звязана і які прагноз у экспертаў
  4. У Беларусі даражэе аўтамабільнае паліва. Гэтым разам не на капейку
  5. «Слишком близкий к Украине». Трамп отстранил главного представителя США на переговорах из-за претензий Кремля — СМИ
  6. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  7. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
  8. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  9. Гэты аналітык пяць гадоў таму прадказаў, што Турчына прызначаць прэм'ерам. Спыталі, ці стане ён пераемнікам Лукашэнкі
  10. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  11. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  12. Зяленскі выказаўся наконт сітуацыі ў Курскай вобласці
  13. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  14. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  15. Военные аналитики: Украина начала вывод своих войск из Курской области
  16. ISW: Путин может устроить торги и потребовать взамен на 30-дневное прекращение огня различные уступки
  17. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
Читать по-русски


З 1 чэрвеня ў Беларусі павысілі субсідыяваныя тарыфы на электраэнергію, а таксама на ацяпленне і падагрэў вады. Нагадаем, для кватэр, у якіх ніхто не зарэгістраваны, а таксама для «дармаедскіх» тарыфы паднялі з 1 студзеня.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Як з 1 чэрвеня змяніліся тарыфы

Для абагравання жылля электраэнергіяй цяпер дзейнічаюць тры тарыфы.

Першы — аднастаўкавы, ён распаўсюджваецца як на абаграванне, так і на ўсе астатнія патрэбы. З 1 чэрвеня гэты тарыф паднялі да 0,1057 рубля (было — 0,0981 рубля). Рост — амаль 7,8%. Гэтым тарыфам могуць скарыстацца як уладальнікі прыватных дамоў, так і жыхары шматкватэрных. Для гэтага не трэба ставіць спецыяльны асобны лічыльнік ацяплення.

Калі ў чэрвені расходаваць электраэнергіі на 500 кВт∙г за месяц, то трэба будзе заплаціць 52,85 рубля. У траўні за гэты ж спажыты аб’ём было б 49,05 рубля.

Яшчэ адзін тарыф — дыферэнцычваны па двух часавых перыядах. Як і аднастаўкавы тарыф, гэты дзейнічае як на абаграванне, так і на ўсе астатнія патрэбы. Ставіць спецыяльны асобны лічыльнік ацяплення не трэба. У перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) з 1 чэрвеня ён складае 0,074 рубля за 1 кВт·г, а ў астатні час сутак — 0,1374 рубля за 1 кВт·г. У траўні тарыфы былі 0,0718 рубля і 0,1333 рубля адпаведна. Рост — на 3,1%.

Калі ў чэрвені расходаваць 500 кВт∙г за месяц (з 23.00 да 6.00), то трэба заплаціць 37 рублёў, а ў траўні за гэты ж аб’ём было б 35,9 рубля. Гэты тарыф дзейнічае на абаграванне і на ўсе астатнія патрэбы, спецыяльны асобны лічыльнік ацяплення ставіць не трэба.

Трэці варыянт — паставіць дадатковы спецыяльны лічыльнік, які цяпер лічыць выдаткаваную электраэнергію на ацяпленне па тарыфе 0,0449 рубля за 1 кВт·г з 1 чэрвеня. У траўні ён складаў 0,0398 рубля. Рост — 12,8%. Гэты тарыф мяркуе, што астатняя спажытая электраэнергія, у тым ліку на прыгатаванне ежы, мыццё, асвятленне дома, лічыцца па другім асноўным лічыльніку і аплачваецца па адным з наяўных тарыфаў — паводле аб’ёму або часу спажывання. Гэты тарыф у народзе называюць «тры капейкі».

Калі ў чэрвені расходаваць усё тыя ж 500 кВт∙г за месяц, то выйдзе 22,45 рубля, а ў траўні было б 19,9 рубля.

Як летась паднялі тарыфы, а потым «адкруцілі»

У 2022 годзе з 1 чэрвеня таксама павышалі субсідыяваныя тарыфы на ацяпленне і падагрэў вады. Але пазней урад адмяніў гэтае павышэнне. Таксама чыноўнікі «адкруцілі» назад цэннік на электраэнергію, якую выкарыстоўваюць для ацяплення жылля і падагрэву вады.