Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  2. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
  3. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  4. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  5. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  6. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
  7. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  8. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  9. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  10. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  11. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  12. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  13. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  14. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  15. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  16. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  17. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
Читать по-русски


У арганізацыі беларускіх сілавікоў чарговы скандал. Удзень 8 чэрвеня ў тэлеграм-канале «Мая краіна Беларусь» з’явілася відэа кіраўніка арганізацыі Аляксандра Азарава, у якім ён паведаміў пра захоп сацыяльных сетак BYPOL звольненым супрацоўнікам Мацвеем Купрэйчыкам. Бліжэй да вечара тэлеграм-канал BYPOL паведаміў, што ў чальцоў праўлення аднайменнага фонду паўсталі пытанні што да фінансавых аперацый, якія праводзілі Аляксандр Азараў і Станіслаў Лупаносаў, яшчэ адзін супрацоўнік арганізацыі былых сілавікоў. «Люстэрка» паразмаўляла з Аляксандрам Азаравым і паспрабавала разабрацца ў сітуацыі.

Александр Азаров. Фото: Офис Светланы Тихановской
Аляксандр Азараў. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
Мы таксама звязаліся і з Мацвеем Купрэйчыкам, ён пацвердзіў, што зварот у афіцыйным тэлеграм-канале апублікаваны ад яго імені і імені звольненых супрацоўнікаў. Ад каментароў на гэты момант ён адмовіўся, паабяцаўшы, што яны будуць пазней.

— Давайце пачнем з пачатку. Як гэта ўсё адбылося і колькі людзей сышло з BYPOL?

— Не, гэта я не каментую. Можаце паглядзець два мае відэа. Першае — апытанне на тэму «Ці павінныя супрацоўнікі BYPOL праходзіць паліграф?». 79% адказалі, што павінныя абавязкова. А другое відэа пра тое, што тыя, хто не прайшоў паліграф, былі звольненыя.

Можаце дадаць, што мы цяпер заклікаем людзей, якія хочуць працаваць у BYPOL, звяртацца да нас. І абавязкова перад найманнем на працу трэба будзе прайсці паліграф. На вызваліленыя месцы мы шукаем новых людзей.

— На якія пазіцыі вы шукаеце новых супрацоўнікаў?

— У нас сакрэтная арганізацыя, мы не можам называць пазіцыі. Хай людзі пішуць, а мы будзем разбірацца, як і для чаго яны могуць быць карысныя.

— Як вы пракаментуеце інфармацыю, якая сёння вечарам з’явілася ў афіцыйным тэлеграм-канале BYPOL, пра тое, што ў чальцоў праўлення фонду BYPOL паўсталі прэтэнзіі да вас і Станіславу Лупаносава з нагоды фінансавых аперацый фонду?

— BYPOL захоплены звольненым супрацоўнікам Мацвеем Купрэйчыкам. Таму ў тэлеграм-канале ён можа публікаваць усё, што яму прыйдзе ў галаву.

— То-бок гэта толькі яго пазіцыя — ці яшчэ і іншых супрацоўнікаў BYPOL?

— Я не ведаю, чыя гэта пазіцыя. Я ведаю, што супрацоўнікі, якія адмовіліся праходзіць паліграф на патрабаванне беларускага народа, паводле апытання, былі звольненыя. Бо мы з такімі людзьмі працаваць не можам. Мы адказваем перад беларускім народам.

— Як вы збіраецеся рэагаваць на гэта? Сітуацыя выглядае так, быццам у BYPOL адбыўся раскол.

— Гэта не раскол. Гэтае правіла любой арганізацыі — калі чалавек не выконвае патрабаванні, яго звальняюць.

— Патрабаванне праходзіць паліграф — гэта вынік правядзення апытання?

— Гэта патрабаванне нашай арганізацыі. Мы праходзім яго рэгулярна, на пастаяннай аснове. Неабходнасць у гэтым паўстала разам з нашай арганізацыяй. Гэта абавязковае правіла, бо інакш ніяк не пацвердзіць, супрацоўнічае чалавек са спецслужбамі ці не. Паліграф — гэта тэст на сумленнасць.

— Як атрымалася, што доступ да сацыяльных сетак BYPOL быў толькі ў аднаго чалавека?

— Гэты чалавек зарэгістраваў нашыя сацыяльныя сеткі на сябе асабіста, і ён адмаўляўся перадаваць доступ да іх арганізацыі.

— Як даўно ён зарэгістраваў іх на сябе?

— З моманту заснавання арганізацыі.

— То-бок з 2020 года?

— Так

— Чаму два з паловай гады да гэтага чалавека ў вас не было прэтэнзій, а цяпер яны з’явіліся?

— Таму што ён у катэгарычнай форме адмовіўся праходзіць паліграф. Усе, хто адмовіўся, былі звольненыя. BYPOL не можа супрацоўнічаць з людзьмі, якія не могуць пацвердзіць сваю сумленнасць шляхам праходжання паліграфа. Усе прайшлі паліграф, тыя, хто адмовіўся, былі звольненыя. Трэба наводзіць парадак.

— Мацвей Купрэйчык раней праходзіў паліграф?

— Супрацоўнікі праходзяць яго рэгулярна. Але спецслужбы рэжыму працуюць над тым, каб вербаваць супрацоўнікаў розных дэмакратычных сіл кожны дзень. Сёння ты прайшоў паліграф, а заўтра цябе завербавалі. Таму паліграф трэба праходзіць рэгулярна, тады ён эфектыўны. Цяпер прыйшоў момант праходзіць паліграф, і тыя, хто адмовіўся, былі звольненыя.

— Калі гэта адбылося?

— На гэтым тыдні.

— Што будзе са звесткамі тых беларусаў, якія пісалі ў вашыя сацыяльныя сеткі? Мы не гаворым цяпер пра план «Перамога», пра гэта вы расказалі ў відэа.

— Я не ведаю, гэта складанае пытанне. Мне трэба ўдакладніць гэта. У сацыяльныя сеткі амаль не пісалі, асноўная сувязь — праз тэлеграм-боты. Сацыяльныя сеткі захопленыя Мацвеем Купрэйчыкам, і мы хочам іх вярнуць («Люстэрка» напісала ў тэлеграм-бот BYPOL, там нам адказалі, што ён пад кантролем аб’яднання, а вось сам тэлеграм-канал аб’яднання і YouTube-канал — пад кантролем Купрэйчыка і іншых звольненых супрацоўнікаў. — Заўв. рэд.).

— Ці звярталіся вы ў польскую паліцыю для гэтага?

— Мы будзем звяртацца ў паліцыю ў найбліжэйшы дзень. Сацыяльныя сеткі былі захопленыя толькі ўчора. Учора ж мы звольнілі ўсіх гэтых таварышаў.

— Дык колькі ж іх у выніку звольнілі?

— Гэтая інфармацыя канфідэнцыйная, я не магу казаць. Усе, хто не прайшоў паліграф, былі звольненыя.

Чытайце таксама