Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  2. Зяленскі прыляцеў у Анкару, Пуцін у Турцыю не паедзе, Трамп — не вызначыўся
  3. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  4. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
  5. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  6. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  7. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  8. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  9. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  10. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  11. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  12. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  13. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  14. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  15. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  16. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
  17. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  18. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
Читать по-русски


На думку Аляксандра Лукашэнкі каля 80% беларусаў «адназначна сёння падтрымліваюць» той курс, які ён вызначыў. Такія звесткі без спасылкі на якія-кольвек крыніцы агучыў палітык на сустрэчы з кіраўніком ЦВК Ігарам Карпенкам, перадае БЕЛТА.

Александр Лукашенко. Фото: Reuters
Аляксандр Лукашэнка. Фота: Reuters

Разважаючы пра блізкую электаральную кампанію 2024 года, Лукашэнка заявіў, што выбары мусяць прайсці не як у Амерыцы:

— Суб'екты, якія запрашаюць назіральнікаў, вызначаныя законамі. Нам хаваць няма чаго. У патрэбны час, калі падыдзе тэрмін, калі мы палічым патрэбным, мы запросім назіральнікаў. Каб яны бачылі, як будуць праходзіць выбары. Каб нас не папракалі, што мы праводзім выбары, як у Амерыцы там. І страляюць у людзей пасля выбараў, і па пошце выбары праводзяць, і гэтак далей. І фальсіфікацый куча. Гэта ўжо сёння відаць. Мы павінныя сумленна правесці гэтыя выбары, — сказаў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што яму баяцца няма чаго. Бо, паводле ягоных падлікаў, большасць беларусаў «адназначна падтрымлівае» вызначаны курс.

— Каля 80% адназначна сёння падтрымліваюць той курс, які мы вызначылі. Нам чаго баяцца? Ну, за 20%, якія вагаюцца і якія супраць, мы яшчэ пазмагаемся. Гэта я кажу як прэзідэнт, — адзначыў Лукашэнка.

Парламенцкія выбары ў Беларусі пройдуць 25 лютага 2024 года. Цягам 60 дзён пасля парламенцкіх выбараў пройдуць выбары ва Усебеларускі народны сход.

Лукашэнка заявіў, што ў будучым складзе УНС «будуць розныя пункты гледжання, але не будзе ворагаў».

— Там будуць розныя людзі. Там, я ўпэўнены, будуць розныя пункты гледжання. Адзінае што ворагаў там не будзе. Але нам не патрэбныя ворагі. І нашаму грамадству ў тым ліку. А пункты гледжання павінныя быць рознымі, каб мы правільна прымалі рашэнне, — сказаў Лукашэнка.

Нагадаем, на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, на думку праваабаронцаў і міжнароднай супольнасці, выбарчы працэс прайшоў з множнымі парушэннямі і быў цалкам непразрыстым. Паводле афіцыйных вынікаў Лукашэнка набраў 80,1% галасоў, а Святлана Ціханоўская — 10,12%.

Між тым эксперты незалежнай платформы «Голас» прааналізавалі дадзеныя пратаколаў выбарчых участкаў і звесткі, дасланыя карыстальнікамі платформы, і прыйшлі да высновы, што за Ціханоўскую прагаласавала не менш за тры мільёны чалавек, або 56% выбаршчыкаў з улікам рэальнай яўкі.

10 верасня 2020 года Сейм Літвы прыняў рэзалюцыю, у якой прызнаў Святлану Ціханоўскую абраным прэзідэнтам Беларусі, а яе і Каардынацыйную раду — адзінымі законнымі прадстаўнікамі краіны.

Тым не менш на ўзроўні Еўрасаюза палітык не была прызнаная абраным прэзідэнтам: афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнай службы ЕС Петэр Стана патлумачыў гэта тым, што выбары не былі сумленнымі і не адпавядалі міжнародным стандартам.

Чытайце таксама