Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  2. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  3. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  4. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  5. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
  6. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  7. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
  8. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  9. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  10. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  11. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  12. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  13. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  14. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  15. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  16. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  17. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
Читать по-русски


Польшча хоча ўмяшацца ў канфлікт ва Украіне, каб забраць сабе кавалак украінскай тэрыторыі. Мараць палякі і пра беларускія землі. Пра гэта заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на нарадзе з чальцамі Савета бяспекі.

Путин на заседании с постоянными членами Совбеза 21 июля 2023 года. Фото: пресс-служба Кремля
Пуцін на паседжанні з пастаяннымі членамі Савета бяспекі 21 ліпеня 2023 года. Фота: прэс-служба Крамля

Уладзімір Пуцін заявіў, што «агонь вайны"в, а Украіне «ўзмоцнена распальваецца» элітамі ЗША, якім «выгаднае бясконцае зацягванне ўкраінскага канфлікту», а для гэтага яны выкарыстоўваюць «амбіцыі лідараў некаторых усходнееўрапейскіх дзяржаваў», у прыватнасці, Літвы і Польшчы.

Пуцін спаслаўся на «паведамленні ў прэсе пра планы стварэння нейкага так званага польска-літоўска-ўкраінскага злучэння», заявіўшы, што гэта будзе вайсковае злучэнне, якое плануецца выкарыстоўваць для забяспечання бяспекі Заходняй Украіны, «а па сутнасці, калі называць рэчы сваімі імёнамі, для наступнай акупацыі гэтых тэрыторый».

— Што да польскіх лідараў, то, імаверна, яны разлічваюць пад «натаўскім парасонам» сфармаваць нейкую кааліцыю і наўпрост умяшацца ў канфлікт ва Украіне, каб потым «адарваць» сабе тлусцейшы кавалак, вярнуць сабе, як яны лічаць, свае гістарычныя тэрыторыі — сённяшнюю Заходнюю Украіну. Добра вядома, што мараць яны і пра беларускія землі, — заявіў Пуцін.

Паводле яго, у рашэнні ўкраінскага кіраўніцтва Расія ўмешвацца не будзе («Хочуць нешта здаць, прадаць — гэта, паўтару, урэшце, іх справа»).

— Але што да Беларусі, то гэта частка Саюзнай дзяржавы, развязванне агрэсіі супраць Беларусі будзе азначаць агрэсію супраць Расійскай Федэрацыі. На гэта мы будзем адказваць усімі наяўнымі ў нас сродкамі, — прыгразіў Пуцін і заявіў, што «аўтарам такіх планаў варта задумацца пра наступствы».

Нагадаем, раней падобнымі выказваннямі адзначыўся Аляксандр Лукашэнка.

Праўда, як вынікае з заяваў Лукашэнкі, спачатку намеры Польшчы былі сціплейшыя. Так, у жніўні 2020 года на фоне масавых акцый пратэсту праз фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў Лукашэнка казаў, што пратэстоўцаў каардынуе спецыяльна створаны цэнтр пад Варшавай. Ён таксама заяўляў, што «калі Беларусь распадзецца, то Гродзенская вобласць адыдзе Польшчы. Яны пра гэта ўжо ў адкрытую кажуць, спяць і бачаць».

Польскае МЗС назвала такія абвінавачванні неабгрунтаванымі, ведамства выклікала беларускага амбасадара, якому заявілі, што ў Польшчы «здзіўленыя, расчараваныя і заклапочаныя» такімі выказваннямі Лукашэнкі.

З пачаткам вайны ва Украіне Лукашэнка пачаў казаць, што Польшча ўжо хоча «цалкам праглынуць Беларусь» і «адхапіць частку Украіны». Ён таксама заяўляў, што для Беларусі і Расіі абсалютна непрымальная магчымасць захопу заходніх тэрыторый Украіны «з боку Польшчы ці іншых краін Захаду», і ў гэтым пытанні ў яго з Пуціным поўнае паразуменне.

Нагадаем, у канцы чэрвеня ўлады Польшчы заявілі, што ўзмоцняць ахову мяжы з Беларуссю і ўмацуюць абарону з прычыны перамяшчэння ў нашую краіну ПВК Вагнера.

«Мы маем патэнцыйна новую сітуацыю ў Беларусі праз прысутнасць там групы Вагнера. Паводле звестак, якія мы маем на гэты момант, можна меркаваць, што гэта будзе каля 8 тысяч байцоў», — сказаў віцэ-прэм'ер Польшчы Яраслаў Качыньскі.

Качыньскі адзначыў, што гэта можа быць патэнцыйна небяспечна для Украіны, для Літвы і для Польшчы.

18 ліпеня стала вядома, што Польшча перакінула да мяжы з Беларуссю дзве вайсковыя брыгады.