Аляксандр Лукашэнка прызначыў Андрэя Расюка новым начальнікам галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення — намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі. Пра падпісанне адпаведнага ўказа паведаміла яго прэс-служба.
Андрэй Расюк раней быў камандзірам 361-й базы аховы і абслугоўвання цэнтральных органаў вайсковага ўпраўлення Беларусі.
Да яго пасаду начальніка галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення — намесніка начальніка Генштаба Узброеных сіл Беларусі займаў Уладзіслаў Будзік. 14 жніўня Аляксандр Лукашэнка вызваліў яго ад пасады — Будзіка адправілі ў запас па ўзросце з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення.