Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  2. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  3. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  4. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  5. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  6. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  7. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  8. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  9. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  10. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  11. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  12. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  13. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  14. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
Читать по-русски


Страсянуць ВНУ даручыў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з кіраўнікамі вышэйшых навучальных установаў краіны 13 лютага, паведамляе прэс-служба палітыка.

Александр Лукашенко. Фото: Reuters
Аляксандр Лукашэнка. Фота: Reuters

На мерапрыемстве Лукашэнка падкрэсліў, што «вострым пытанням адукацыі» прысвяцілі амаль год.

— Прынялі канчатковыя рашэнні па арганізацыі ўступнай кампаніі ў ВНУ, разабраліся са школьнай адукацыяй. У гэтай тэме паставілі кропку. Цяпер дашліфоўвайце падыходы. Сёння стаіць задача — страсянуць ВНУ. Да 1 верасня рэктары павінныя прыняць неабходныя рашэнні. Як вынік — якасныя выпускнікі і адсутнасць усякіх уцёкаў за межы краіны, — сказаў Лукашэнка.

Палітык адзначыў, што на рынку працы існуе разрыў паміж попытам і прапановай, нагадаў, «як у 90-я пачалі рыхтаваць натоўпы юрыстаў, эканамістаў, якія, атрымаўшы дыплом, пайшлі працаваць таксістамі і разносчыкамі піцы».

— Ды і цяпер пасля заканчэння ВНУ многія выпускнікі працуюць не па профілі, — заўважыў Лукашэнка, дадаўшы, што неаднаразова звяртаў увагу на гэтую тэму. — Падрыхтоўка няпрофільных спецыялістаў, нізкая замацоўвальнасць на першым працоўным месцы, адыход з прафесіі — гэта недазваляльная раскоша для нашай дзяржавы. Што, нам грошы няма куды падзець? А калі ўлічыць, колькі дзяржава плаціць, то што гэта, калі не эканамічнае злачынства?

Палітык заявіў, што ВНУ — гэта не камерцыйныя структуры:

— Вы рэктары ВНУ і думаць абавязаныя па-дзяржаўнаму. У першую чаргу вы мусіце рыхтаваць кадры пад запатрабаванні айчыннага рэальнага сектара. Пакуль сістэмнай працы Мінэканомікі, Мінпрацы і Мінадукацыі, ды і губернатараў у гэтым пытанні не відаць.

Таксама Лукашэнка абурыўся імкненнем выпускнікоў атрымаць вышэйшую адукацыю за мяжой:

— Гэта што за мода? Ці аб’ектыўны выбар? Гэта будучая эліта дзяржавы. Нашай дзяржавы. Як вы за іх змагаецеся? Канкрэтнае пытанне, на якое я хацеў бы пачуць канкрэтны адказ. Вядома, яны могуць вярнуцца, але з цалкам перакручанай свядомасцю. І чаму БДУ, БНТУ, медыцынскія ўніверсітэты або БДУІР не з’яўляюцца для нашых вундэркіндаў прыярытэтам для паступлення?

На нарадзе Лукашэнка падняў тэму і якасці вышэйшай адукацыі. Паводле яго звестак, «ледзь не палова студэнтаў» сёння незадаволеная ўзроўнем атрыманых ведаў.

— Дакладваюць, вы не паспяваеце за тэхналогіямі, маладыя спецыялісты давучваюцца на вытворчасці. А мы ж патрабуем у заказчыка гарантаваць першае працоўнае месца. Каму патрэбныя такія «спецыялісты»? Але калі спецыялісты не адпавядаюць запытам заказчыкаў, то дзе іх удзел у працэсе навучання? Чаму вытворцы самі не ідуць у аўдыторыі? Пытанні ўсім: рэктарам, галіновым міністэрствам, ураду, — сказаў Лукашэнка.

Палітык прапанаваў стварыць працоўную групу «як у ахове здароўя» і праверыць ВНУ.

— Закасцянелі да неймавернасці, — панаракаў Лукашэнка.