Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  2. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  3. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  4. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  5. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  6. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  7. Кремль настаивает, что переговоры надо вести на основании Стамбульских протоколов 2022 года — что хотели тогда (и сейчас) от Украины
  8. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  9. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  10. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  11. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  12. Зяленскі прыляцеў у Анкару, Пуцін у Турцыю не паедзе, Трамп — не вызначыўся
  13. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  14. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  15. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  16. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  17. «Ушли все ограничители». Зачем беларусские военные пели на Красной площади хвалебную песню о Лукашенко — мнение аналитика
  18. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
Читать по-русски


З 1 ліпеня ў Беларусі зрэжуць сацпакет, які дзяржава раней гарантавала насельніцтву. Нпрыклад, трапіць у дамы-інтэрнаты можа стаць складаней, а сацпаслугі ад прыватнікаў будуць ліцэнзавацца. «Люстэрка» нагадвае пра асноўныя новаўвядзенні.

Иллюстративный снимок. Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

У Беларусі існуюць гарантыі дзяржавы па сацабслугоўванні. Гэта тое, на чым любяць акцэнтаваць увагу нашыя чыноўнікі, калі гавораць пра сацыяльнаарыентаваную дзяржаве. Гэты сацпакет дагэтуль лічыўся шмат у чым недатыкальным — тым, што гарантуе дзяржава і што не трапляе пад істотнае змяненне.

Калі кажуць пра сацабслугоўванне, то маюць на ўвазе ў тым ліку спецыяльныя тэрытарыяльныя цэнтры, дамы-інтэрнаты, цэнтры сям'і і дзяцей, а таксама недзяржаўныя некамерцыйныя арганізацыі, якія выконваюць сацпаслугі на дзяржаўны заказ.

Трапіць у дамы-інтэрнаты можа стаць складаней

З 1 ліпеня таксама па-новаму будуць ажыццяўляць доўгачасовы догляд па сацпаслугах і медабслугоўванні. Чыноўнікі хочуць, каб людзей, якія маюць патрэбу ў такой дапамозе, як мага даўжэй трымалі дома. Перавесці іх у дом-інтэрнат змогуць, калі стан здароўя не дазволіць знаходзіцца ва ўласным жыллі.

«Арганізацыя такога догляду дазволіць максімальна падоўжыць знаходжанне грамадзян, якія маюць патрэбу ў доглядзе, у звыклым спрыяльным хатнім асяроддзі», — заяўлялі раней у Мінпрацы.

Зрэшты, дамы-інтэрнаты для састарэлых і інвалідаў хочуць называць па-новаму — сацыяльнымі пансіянатамі, дамы-інтэрнаты для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця — дзіцячымі сацыяльнымі пансіянатамі, а спецыяльныя дамы для ветэранаў, састарэлых і інвалідаў — дамамі суправаджанага пражывання.

Аптымізуюць набор сацпаслуг, якія можа атрымаць чалавек

Чыноўнікі таксама зменяць крытэры, паводле якіх будуць вызначаць, што чалавеку патрабуюцца сацпаслугі. Да прыкладу, па тых, якія аказваюць людзям дома — праз сацработнікаў.

«Сёння выкарыстоўваецца медыцынская мадэль, то-бок патрэба ў сацыяльных паслугах грунтуецца на стане здароўя чалавека. Пры гэтым такая мадэль не ўлічвае індывідуальных асаблівасцяў атрымальнікаў сацыяльных паслуг», — адзначалі раней у Мінпрацы.

З 1 ліпеня чыноўнікі збіраюцца, акрамя стану здароўя, улічваць «умовы жыццядзейнасці грамадзяніна (наяўнасць безбар’ернага асяроддзя, выгодаў, гарачай вады, ліфта), а таксама яго сацыяльнае асяроддзе і іншыя фактары».

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Зрэжуць спіс тых, хто можа прэтэндаваць на сацабслугоўванне

З наступнага месяца таксама адкарэктуюць спіс прычын, з якіх чалавека могуць прызнаць тым, хто трапіў у цяжкую жыццёвую сітуацыю, і даць яму сацабслугоўванне. Як гаварылася ў законапраекце, да прыкладу, выключаць з такіх падставаў беспрацоўе, наяўнасць у сям'і дзіцяці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (але пакінуць пункт пра наяўнасць дзіцяці-інваліда). Яшчэ адзін важны момант — з гэтага пераліку прыбралі адсутнасць у чалавека, які трапіў у цяжкую жыццёвую сітуацыю, працаздольных сваякоў, якія па законе абавязаныя яго ўтрымліваць. Гэта могуць быць, да прыкладу, дзеці, якія павінныя даглядаць бацькоў.

Пры гэтым у пераліку прычын для аказання сацабароны пакінулі ў тым ліку сіроцтва, адсутнасць пэўнага месца жыхарства, нараджэнне двайнят (траіх ці больш дзяцей), а таксама сямейнае няшчасце і хатні гвалт.

Сацпаслугі ад прыватнікаў падпадуць пад ліцэнзаванне

З 1 ліпеня з’явіцца ліцэнзаванне для прыватнікаў, якія аказваюць сацыяльныя паслугі з пражываннем пажылым і інвалідам. Яны павінныя будуць атрымаць ліцэнзію ад мясцовых уладаў да 1 кастрычніка гэтага года. Раней такое ліцэнзаванне ўвялі для школ, праз што закрыліся многія прыватныя.

У Беларусі налічваецца прынамсі 15 прыватных дамоў састарэлых. Толькі ў адной з сетак ёсць пансіянаты ў дзесяці гарадах Беларусі.

У Мінпрацы прасоўвалі стварэнне спецыяльнага рэестра тых, хто аказвае сацпаслугі, але ад гэтай ідэі ў выніку адмовіліся.

Чытайце таксама