Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  2. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  3. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  4. Военные аналитики: Украина начала вывод своих войск из Курской области
  5. Большасць людзей у свеце дыхае брудным паветрам. Нормам СААЗ адпавядаюць толькі сем краін
  6. Зяленскі выказаўся наконт сітуацыі ў Курскай вобласці
  7. ISW: Путин может устроить торги и потребовать взамен на 30-дневное прекращение огня различные уступки
  8. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
  9. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  10. У Беларусі даражэе аўтамабільнае паліва. Гэтым разам не на капейку
  11. Кредиты на автомобили Geely снова подорожали. Под какие проценты сейчас выдают эти займы и сколько придется переплатить банку за 10 лет?
  12. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  13. Гэты аналітык пяць гадоў таму прадказаў, што Турчына прызначаць прэм'ерам. Спыталі, ці стане ён пераемнікам Лукашэнкі
  14. Рынак нерухомасці, відавочна, чакае новая рэальнасць. З чым гэта звязана і які прагноз у экспертаў
  15. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  16. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  17. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
Читать по-русски


Дапоўненыя пералікі тавараў, забароненых да ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі, паведамілі ў прэс-службе ўрада. Цяпер з «недружалюбных» краін нельга ўвозіць, напрыклад, паперу і рыззё, а канкрэтна з Польшчы, Чэхіі, Літвы, Латвіі і Эстоніі — шпалеры і валізкі.

Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

Новая пастанова была падпісаная прэм’ер-міністрам Раманам Галоўчанкам. Згодна з дакументам, «пералік тавараў, забароненых да ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якія паходзяць з недружалюбных краін», дапаўняецца наступнымі пазіцыямі:

  • поліэтылен высокага ціску;
  • шынная прадукцыя;
  • пліты OSB;
  • фанера;
  • вырабы сталярныя і цяслярскія;
  • папера і вырабы санітарна-гігіенічныя;
  • папера і кардон, уключаючы гафраваныя;
  • рыззё;
  • шкловалакно, уключаючы шклавату.

А ў спіс тавараў канкрэтна з Польшчы, Чэхіі, Літвы, Латвіі і Эстоніі, забароненых да ўвозу і продажу ў Беларусі, уключаныя:

  • торбы і валізкі;
  • шпалеры;
  • плітка керамічная;
  • санітарна-тэхнічныя вырабы;
  • лядоўні;
  • маразільнікі і іншае ахалоджвальнае або маразільнае абсталяванне;
  • пральныя машыны;
  • падгузнікі і пялюшкі.

«Падпісаная пастанова — мера ў адказ на прынятыя Еўрапейскім саюзам рашэнні пра пашырэнне з 1 ліпеня 2024 года санкцый у дачыненні да Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў тлумачэнні.

Гэтыя меры ўступяць у сілу з 15 кастрычніка 2024 года.

Нагадаем, у жніўні ўжо быў дапоўнены пералік тавараў з «недружалюбных» краін, забароненых да ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі. Тады ў чорны спіс дадалі маргарын, макарону, цэмент і вырабы з яго, азотныя ўгнаенні, пластмасавы посуд, пліты ДСП і МДФ, скрыні, скрынкі, мяшкі, пакеты і іншую ўпаковачную тару з паперы і кардону, а таксама будаўнічую цэглу.

Ранейшыя меры таксама былі адказам на пашырэнне санкцый. Як паведамлялася, 29 чэрвеня Рада ЕС распаўсюдзіла на Беларусь санкцыі, якія раней увялі супраць Расіі. Новыя абмежаванні скіраваныя на гандаль, паслугі, транспарт і перадухіленне абыходу наяўных санкцый. Гэта ўключае забарону на імпарт з Беларусі золата, алмазаў, гелію, вугалю, сырой нафты.