Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  2. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  3. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  4. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  5. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  6. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  7. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  8. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  9. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  10. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  11. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  12. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
  13. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  14. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
Читать по-русски


/

Данія пачне прызнаваць пратэрмінаваныя пашпарты беларусаў і выдаваць нашым грамадзянам дакументы замежнікаў. Пра гэта пасля перамоваў з міністрамі замежных справаў краін Паўночнай рады расказала Святлана Ціханоўская.

Святлана Ціханоўская на перамовах з міністрамі замежных справаў краін Паўночнай рады. Фота: тэлеграм-канал Ціханоўскай

Дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Ісландыі з міністрамі замежных справаў краін Паўночнай рады для абмеркавання падтрымкі палітвязняў, легалізацыі беларусаў, пазову Літвы ў Міжнародны крымінальны суд, а таксама дапамогі грамадзянскай супольнасці і СМІ.

Вось асноўныя вынікі гэтых перамоваў:

  • прызначаныя спецпрадстаўнікі па Беларусі ад Ісландыі і Даніі. Нарвегія і Швецыя пакідаюць цяперашніх прадстаўнікоў, а Фінляндыя вызначыцца найбліжэйшым часам;
  • Данія выдлучыла 5 мільёнаў дацкіх крон, Ісландыя — 10 мільёнаў ісландскіх крон у падтрымку Міжнароднага гуманітарнага фонду;
  • Данія прыняла пастанову, якая дазваляе беларусам заставацца ў краіне з пратэрмінаванымі пашпартамі і атрымліваць часовыя пашпарты, калі яны не могуць вярнуцца ў Беларусь;
  • Ісландыя працягне падтрымку Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасці; Данія — платформы для збору доказаў злачынстваў рэжыму; Швецыя — культурных і стыпендыяльных праграм для беларусаў.
Святлана Ціханоўская на перамовах з міністрамі замежных справаў краін Паўночнай рады. Фота: тэлеграм-канал Ціханоўскай

Таксама падчас перамоваў Ціханоўская заклікала да распрацоўкі санкцыйнага пакета за парушэнні правоў чалавека супраць арганізацый і асобаў, адказных за рэпрэсіі, і прапанавала стварыць кааліцыю міністраў за дэмакратычную Беларусь з удзелам паўночных і балтыйскіх краін, Польшчы і іншых саюзнікаў.