Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  2. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  3. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  4. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  5. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  6. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  7. Зяленскі прыляцеў у Анкару, Пуцін у Турцыю не паедзе, Трамп — не вызначыўся
  8. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  9. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
  10. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  11. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  12. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
  13. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  14. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  15. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  16. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  17. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
Читать по-русски


/

Валютны рынак у апошнія тыдні ажывіўся: курс даляра спачатку перасягнуў гістарычныя максімумы, а ў апошнія дні стаў зніжацца. Паводле ацэнак эканамістаў, беларускі рубель будзе далей таннець адносна амерыканскай валюты, але ўмацоўвацца адносна расійскай. У гэтай сітуацыі ўзнікае нямала пытанняў. Да прыкладу, што будзе далей з курсам даляра? Варта цяпер купляць амерыканскую і еўрапейскую валюту ці лепш пачакаць? А ці ёсць сэнс укладвацца ў юані? «Люстэрка» сабрала простыя пытанні што да валютнага рынку і папрасіла адказаць на іх магістра эканомікі, экспертку ў галіне дзяржкіравання і міжнароднага развіцця Алісу Рыжычэнка.

Иллюстративный снимок. Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

Што будзе далей з курсам даляра — вырасце ці ўпадзе?

Беларуская нацыянальная валюта будзе далей здаваць пазіцыі адносна амерыканскай, лічаць некаторыя фінансавыя аналітыкі. Прычым курс рубля адносна даляра можа дасягнуць 4 рублёў. Гэта можа адбыцца даволі хутка — не выключана, што ўжо да Новага года.

А вось перадумоваў да таго, каб курс адкаціўся да адзнакі тры рублі за даляр, Аліса Рыжычэнка не бачыць. Экспертка адзначае, што попыт на замежную валюту ўжо цяпер трохі перавышае прапанову. Часткова гэта звязана з мяккай грашова-крэдытнай палітыкай Нацбанка, якая штурхае попыт уверх, што дадаткова ўплывае на курсы валют.

Умацаванню рубля да даляра маглі б паспрыяць, да прыкладу, рост экспарту і замежных інвестыцый, зніжэнне попыту на замежную валюту (напрыклад, за кошт скарачэння імпарту), адзначае экспертка. Нагадаем, у тым жа замежным гандлі па-ранейшамузахоўваецца перакос у бок імпарту.

Ёсць сэнс цяпер купляць даляры ці лепш пачакаць? А юані?

Каб захаваць свае зберажэнні, эканамістка раіць у тым ліку ўкладваць грошы ў даляры і еўра. Што да куплі юаня, то Аліса Рыжычэнка кажа:

— Я б не раіла займацца цяпер купляй юаня. Калі ў ЗША да ўлады прыйдзе Трамп, ён можа пачаць рэалізоўваць сваю эканамічную палітыку ў дачыненні да Кітая ў выглядзе павышэння мытных пошлін. У гэтым выпадку Кітай будзе вымушаны абясцэньваць сваю валюту, каб яго тавары былі канкурэнтаздольнымі на заходнім рынку. Таму мы можам назіраць абясцэньванне юаня адносна даляра.

Ці значыць, што праз рост курсу даляра падаражэюць тавары?

Не ўсе, але многія тавары могуць вырасці ў цане.

— Нягледзячы на тое што ў замежным гандлі ўлады ў большай ступені пераарыентаваліся на Расію, мы гандлюем з ёю тымі тавары, якія не можам вырабіць без прамежкавага імпарту з Захаду. Нам неабходныя заходнія камплектавальнікі, сыравіна, рэсурсы, — кажа эканамістка. — Нават калі мы возьмем вытворчасць мяса. Каб выгадаваць жывёлу ў Беларусі, нам неабходныя харчовыя дабаўкі, якія мы закупляем на Захадзе. Нам неабходныя ветэрынарныя прэпараты для жывёл ад розных захворванняў, якія мы таксама закупляем на Захадзе. За ўсё гэта мы плацім валютай. Адпаведна, гэта перакладаецца на сабекошт тавару. І, вядома ж, калі ў нас мяняецца курс валюты, усё, што мы закупляем на Захадзе, становіцца даражэйшым, і гэта наўпрост адбіваецца на канчатковай цане для беларускага спажыўца.

Ёсць сэнс закупляцца тэхнікай ці набыць аўтамабіль, калі рубель здае пазіцыі?

Як толькі сітуацыя на рынку валют пачынае абвастрацца, частка беларусаў спяшаецца выдаткаваць свае зберажэнні (а ў некаторых выпадках і надзённыя даходы) на бытавую тэхніку, мэблю ці іншыя буйныя і дарагія тавары. Часта гэта робіцца ў імкненні «зберагчы» свае грошы ад абясцэньвання.

У снежні 2014 года стала вядома пра ўвядзенне 30-працэнтнага падатку на куплю валюты. Па сутнасці, гэтым зборам улады замаскавалі разавую дэвальвацыю. У наступныя дні ў крамах тэхнікі і мэблі пачаўся ажыятаж — людзі скуплялі практычна ўсё. Тое самае адбывалася ў 2011 годзе, калі ў траўні здарыўся рэзкі скачок курсаў.

Эканамістка Аліса Рыжычэнка лічыць, што рабіць буйныя пакупкі ёсць сэнс, калі ў чалавека былі такія планы.

— Калі было ў планах купіць, напрыклад, буйную бытавую тэхніку або аўтамабіль, і вы разумееце, што найбліжэйшым часам курс замежнай валюты будзе расці, то мае сэнс умоўна заскочыць у апошні вагон і набыць, — кажа аналітык. — А ці будзе цяпер такая купля выгадная? Хутчэй так, чым не. Але ўсё ж трэба было купляць раней — тры ці чатыры месяцы таму. Так было б нашмат выгадней. Але, як той казаў, ведаў бы прыкуп, жыў бы ў Сочы.

Тым не менш, зыходзячы з таго, што беларускі рубель працягне таннець, імпартныя тавары будуць расці ў цане, адзначае эканамістка. Больш за тое, лічыць экспертка, пасля выбараў інфляцыя паскорыцца, значыць, будуць актыўней расці цэны і на айчынную прадукцыю.

Ці ёсць нейкія лайфхакі, каб зразумець, што рубель будзе таннець адносна даляра?

— Хутчэй не, чым так, — адказвае Аліса Рыжычэнка. — Калі вы не сочыце за афіцыйнай статыстыкай, валютным рынкам, за біржай, колькі прадалі і набылі валюты і гэтак далей. Гэта вельмі складана вызначыць шараговаму чалавеку.

Можна назіраць за курсам расійскага рубля, лічыць эканамістка. Гэта звязана з цеснай сувяззю паміж гэтымі валютамі. Гэта не стапрацэнтная залежнасць, але калі нацыянальная валюта РФ абясцэньваецца да даляра ці еўра, то следам такі працэс будзе на нашым валютным рынку.

— Калі мы гаворым пра чалавека, які не мае ведаў тэханалізу, гандлю на біржы, то іншых спосабаў, якія дазваляюць вызначыць, што ўмоўна паслязаўтра будзе змяненне курсу, на жаль, няма. І калі б нават эканамісты мелі гэтую інфармацыю, даўно ўсе былі б мільянерамі, — кажа аналітык.

Чаму мы так залежым ад даляра?

Людзі ў Беларусі прывыклі многія цэны пераводзіць у даляры, асабліва калі гэта датычыць куплі кватэры ці аўтамабіля. Гэта звязана з негатыўным досведам — дастаткова частым абясцэньваем нацыянальнай валюты і рэгулярнымі крызісамі.

— Нашая нацыянальная валюта настолькі слабая, і за перыяд незалежнай Беларусі мы назіралі столькі валютных зменаў, што даверу ні да ўладаў, ні да фінансавых інстытутаў, ні да беларускай валюты ў насельніцтва няма, — кажа Аліса Рыжычэнка. — Таму людзі аддаюць перавагу таму, каб захоўваць свае зберажэнні ў валюце, якая ім здаецца больш стабільнай. Гістарычна склалася так, што гэта даляр.

Аналітык падкрэслівае, што Беларусь у гэтым плане не ўнікальная. Гэта датычыць многіх краін, якія развіваюцца.

Пакуль эканамічная сітуацыя не зменіцца настолькі, каб у ёй не адбываліся з выразнай рэгулярнасцю валютныя крызісы, намаганні ўладаў па дэдалярызацыі не зменяць стаўлення людзей да даляра. Каб прыняць рашэнне пра адмову весці разлікі ў далярах або заўсёды трымаць яго ў розуме, людзі мусяць быць упэўненыя ў нацыянальнай валюце.

— Калі мы гаворым пра тое, каб людзі прынялі беларускі рубель за асноўную валюту вылічэння сваіх зберажэнняў, то ён мусіць быць такім жа стабільным і ліквідным, як даляр. Толькі ў такім выпадку магчымы пераход, — кажа эканамістка.

Чытайце таксама