Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  2. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  3. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  4. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  5. Кремль настаивает, что переговоры надо вести на основании Стамбульских протоколов 2022 года — что хотели тогда (и сейчас) от Украины
  6. Зяленскі прыляцеў у Анкару, Пуцін у Турцыю не паедзе, Трамп — не вызначыўся
  7. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  8. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  9. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  10. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  11. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  12. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  13. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  14. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  15. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  16. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  17. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
Читать по-русски


/

Каля 600 бюлетэняў вынеслі з участкаў для галасавання на прамінулых прэзідэнцкіх выбарах. Пра гэта паведаміў падчас прэс-канферэнцыі 27 студзеня кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка.

Досрочное голосование во время президентских выборов на избирательном участке в Минске, 24 января 2025 года. Фото: Reuters
Датэрміновае галасаванне падчас прэзідэнцкіх выбараў на выбарчым участку ў Мінску, 24 студзеня 2025 года. Фота: Reuters

Выбары-2025, як і любая электаральная кампанія пасля прыходу ў 1994 годзе да ўлады Аляксандра Лукашэнкі, ні сумленныя, ні свабодныя. Падрабязней пра тое, як рэжым дзесяцігоддзямі крадзе галасы беларусаў і беларусак, мы расказалі ў праекце «Без выбару».

— Там, за мяжой, актыўна мусіравалі тэму: выносіць бюлетэні. <…> Нават не змаглі па адным бюлетэні з кожнага ўчастка вынесці. Вось так яны працавалі ўзмоцнена, — паведаміў Карпенка.

Кіраўнік ЦВК адзначыў, што «ад грамадзян і назіральнікаў не паступалі скаргі пра парушэнні выбарчага заканадаўства».

Нагадаем, паводле звестак падкантрольнага беларускім уладам ЦВК, на прэзідэнцкіх выбарах 26 студзеня за Алега Гайдукевіча прагаласавала 2,02% апытаных, за Ганну Канапацкую — 1,86%, за Аляксандра Лукашэнку — 86,82%, Сяргей Сыранкоў набраў 3,21% галасоў апытаных выбаршчыкаў, Аляксандр Хіжняк — 1,74%, супраць усіх — 3,6%.

Канчатковыя вынікі выбараў будуць падведзеныя 3 лютага.

Паводле папярэдніх звестак ЦВК, Аляксандр Лукашэнка пабіў уласны рэкорд «народнай падтрымкі».

  • У другім туры на выбарах 1994 года ён набраў 80,34%.
  • На выбарах-2001 — 75,65%.
  • На выбарах-2006 — 82,97%.
  • На выбарах-2010 — 79,65%.
  • На выбарах-2015 — 83,47%.
  • На выбарах-2020 — 80,1%.