Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  2. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  3. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  4. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  5. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  6. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  7. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  8. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  9. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  10. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  11. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  12. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  13. Зяленскі прыляцеў у Анкару, Пуцін у Турцыю не паедзе, Трамп — не вызначыўся
  14. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  15. Кремль настаивает, что переговоры надо вести на основании Стамбульских протоколов 2022 года — что хотели тогда (и сейчас) от Украины
  16. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  17. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  18. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
Читать по-русски


/

Калі паглядзець голым вокам, то можа падацца, што маштабная хваля эміграцыі беларусаў мінімізавалася. Аднак калі прыгледзецца да сітуацыі ўважлівей, становіцца зразумела, што нашыя суграмадзяне ўсё ж працягваюць пакідаць краіну. У тым ліку таму яны пазбаўляюцца сваёй маёмасці, жылля і нават бізнесу. Сабралі свежыя і актуальныя абвесткі пра продаж кампаній праз змену краіны пражывання.

Швейное производство в Бресте, выставленное на продажу. Фото: kufar.by
Швейная вытворчасць у Брэсце, выстаўленая на продаж. Фота: kufar.by

Стварэнне свайго бізнесу з нуля патрабуе шмат сіл, часу і часта таксама інвестыцый. Хутчэй за ўсё, каб з ім расстацца, патрэбныя важкія прычыны. Адна з іх — пераезд у іншую краіну. Летась мы некалькі разоў расказвалі пра тое, як беларусы перадаюць свае кампаніі ў іншыя рукі праз эміграцыю. Цяпер мы вывучылі абвесткі студзеня гэтага года пра продаж прадпрымальніцкай актыўнасці і ўбачылі, што гэты працэс працягваецца.

Швейны бізнес у Брэсце з брэндам

«Прадаецца швейны бізнес у Брэсце ў сувязі з пераездам у іншую краіну», — гаворыцца ў абвестцы. У кампаніі ёсць уласны дызайнерскі брэнд. Бізнес працуе з 2021 года і ўключае поўны цыкл вытворчасці жаночага адзення.

Асноўная пляцоўка — гэта 100 м² у цэнтры горада, дзе размешчаныя швейны і раскройный цэхі, а таксама офіс-склад. Дамова арэнды заключаная да 2027 года. У памяшканні нядаўна зрабілі рамонт.

Уладальніца падкрэслівае, што ў кампаніі наладжаныя пастаўкі. «Гатовыя вырабы прадаюцца на прасторах усяго СНД», а рознічныя продажы ажыццяўляюцца праз інтэрнэт, маркетплэйс Wildberries і гандлёвыя сеткі. У камплекце з бізнесам ідуць акаўнты ў Instagram, оптавы і рознічны сайты.

Кошт прадпрыемства дамоўны.

Швейный бизнес в Бресте, выставленный на продажу. Фото: kufar.by
Швейны бізнес у Брэсце, выстаўлены на продаж. Фота: kufar.by

Крама адзення

У цэнтры гэтага ж горада ў сувязі са зменай краіны пражывання выставілі на продаж краму жаночага і дзіцячага адзення. Аб’ект працуе 15 гадоў. Ён займае 40,4 м², абсталяваны кандыцыянерам, ацяпленнем і прасторнымі вітрыннымі вокнамі.

У кошт уваходзіць усё неабходнае для працягу працы: наладжаныя кантакты з пастаўшчыкамі, актыўны Instagram-акаўнт, лаяльная кліенцкая база з 2000 пастаянных пакупнікоў, а таксама таварныя запасы, мэбля і абсталяванне.

Кошт дамоўны.

Магазин одежды в Бресте, выставленный на продажу. Фото: kufar.by
Крама адзення ў Брэсце, выстаўленая на продаж. Фота: kufar.by

Барбершоп у Мінску

Тую ж прычыну агучылі ў абвестцы пра продаж барбершопа ў сталіцы — пераезд уласніка ў іншую краіну. Салон працуе з 2018 года. Знаходзіцца ў памяшканні з дзяржаўнай арэндай (гэта значыць, што памяшканнем валодае дзяржструктура).

У кошт уключаныя крэслы і мыйкі, мэбля для зоны адміністратара і адпачынку, а таксама пакоі адпачынку супрацоўнікаў. Ёсць відэаназіранне і кандыцыянеры, вітрына для касметыкі, шафа для ручнікоў.

Кошт — 45 000 рублёў.

Барбершоп в Минске, выставленный на продажу. Фото: kufar.by
Барбершоп у Мінску, выстаўлены на продаж. Фота: kufar.by

Мясная крама ў Мінску

«У сувязі з пераездам на ПМЖ у іншую краіну» ў сталіцы шукаюць новага гаспадара для мясной крамы. Гэта гатовы бізнес на першым паверсе адной са шматпавярховак ЖК Vogue у Цэнтральным раёне Мінска. Плошча самой крамы і падсобнага памяшкання — 29 «квадратаў».

«Раён з жыхарамі, у якіх ёсць грошы і якія любяць есці якасную прадукцыю», — адзначае прадавец. У кошт бізнесу ўваходзяць вітрыны, халадзільнае і маразільнае абсталяванне, інвентар, база пастаўшчыкоў.

Уладальнік гатовы пракансультаваць і суправаджаць на пачатковым этапе пасля перадачы крамы ў новыя рукі.

Кошт — 50 000 рублёў.

Мясной магазин в Минске, выставленный на продажу. Фото: kufar.by
Мясная крама ў Мінску, выстаўленая на продаж. Фота: kufar.by

Салон прыгажосці і танцавальная студыя

Без агучвання цаны ў Брэсце прапануюць спартыўную студыю для заняткаў танцамі.

У Магілёве прадаецца салон апаратнай касметалогіі і эпіляцыі. Ён працуе ў арандаваным памяшканні. Па сутнасці, цана фармуецца згодна з коштам абсталявання. Гэта лазер, якім карысталіся каля 1,5−2 гадоў, вакуумна-ролікавыя апараты — для касметычных працэдур і для карэкцыі фігуры, а таксама кушэтка і іншая неабходная мэбля.

Кошт — 51 500 рублёў.

Салон в Могилеве, выставленный на продажу. Фото: kufar.by
Салон у Магілёве, выстаўлены на продаж. Фота: kufar.by