Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Директору визового центра вменили в вину сбор личных данных. Бывший фигурант громкого дела рассказал о «большом бизнесе беларусской власти»
  2. Унікальная аперацыя з цэнамі, пра якую казаў Лукашэнка, відаць, можа праваліцца. Што адбываецца з коштам тавараў і паслуг
  3. Как Путин меняет риторику, чтобы подготовить россиян к возможным переговорам с Зеленским, а в подходящий момент возобновить войну — ISW
  4. Бачыла яшчэ цара, стала зоркай у 76 гадоў і памерла ў часы Лукашэнкі. Успамінаем гэтую вялікую беларуску ў дзень яе 120-годдзя
  5. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
  6. Ёсць куды падаць: чаму курс даляра працягвае зніжацца? Прагноз па валютах
  7. «Вывела больш за 150 тысяч даляраў». «Кіберпартызаны» апублікавалі інфармацыю пра грошы фонду, якім кіравала зніклая Мельнікава
  8. Стала вядома, што цяпер з расійскім комікам, якога збілі падчас затрымання беларускія сілавікі
  9. Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот? Вось што ўдалося даведацца «Люстэрку»
  10. Ва ўладаў ёсць забава — гаварыць пра суперпланы і не выконваць іх, але ў гэтым выпадку нават яны не чакалі такой «анамаліі». Што адбылося
  11. Зяленскі паедзе на перамовы з Пуціным, нават калі Расія не спыніць агонь — Axios
  12. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  13. «Наша Ніва»: Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі
  14. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  15. Введут ли в Беларуси налог на бездетность? В Минтруда ответили «откровенно и прямо»
  16. Зенкович: в Беларуси действительно была попытка военного переворота, за это арестована группа офицеров пятой бригады спецназа
  17. СМІ высветлілі прычыну пажару на нафтавай вышцы кампаніі «Беларуснафта-Сібір», якая абрынулася ў Расіі. Распачатая крымінальная справа
Читать по-русски


Камітэт дзяржаўнай бяспекі занёс у пералік «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці», яшчэ сем прозвішчаў — цяпер іх колькасць пераваліла за тысячу.

Камітэт дзяржбяспекі Беларусі. Фота: TUT.BY

У абноўленым 30 студзеня «тэрарыстычным» спісе, які цяпер складаецца з 1003 пазіцый, з’явілася сем новых прозвішчаў.

Шасцёра — грамадзяне Беларусі: Аляксандр Лыцін, Таццяна Карповіч, Сяргей Мацюхевіч, Андрэй Шульгат, Дзмітрый Лагодзіч і Сяргей Захаранка. Усе яны прызнаныя вінаватымі і адбываюць прысуд па арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці).

Сёмы — пакістанец Абдул Рахмана Макі, які ўнесены ў санкцыйны пералік Савета бяспекі ААН па ІДІЛ і «Аль-Каідзе» як тэрарыст, якога расшукваюць па ўсім свеце.

Макі займаў найвышэйшыя пазіцыі ў тэрарыстычнай арганізацыі «Лашкар-е-Тайба» — самай вялікай і актыўнай групоўцы ў Паўднёвай Азіі, на рахунку якой мноства тэрактаў у Індыі. Самы крывавы з іх — атака на Мумбаі, вынікам якой стала гібель 195 чалавек і раненне яшчэ 300.

У ЗША за інфармацыю пра яго прапануюць узнагароду да 2 мільёнаў даляраў.