Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  2. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  3. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  4. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  5. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  6. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  7. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  8. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  9. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  10. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  11. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  12. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя прызначэння ў вайсковым блоку. Адпаведныя ўказы ён падпісаў 9 лютага, паведамляе прэс-служба.

Бывший первый заместитель начальника Генштаба ВС Беларуси Игорь Король в эфире СТВ. 2021 год. Фото: СТВ
Былы першы намеснік начальніка Генштаба УС Беларусі Ігар Кароль у эфіры СТБ. 2021 год. Фота: СТБ

Палкоўніка Вадзіма Раманіва прызначылі начальнікам сувязі Узброеных сіл — начальнікам упраўлення сувязі Генеральнага штаба. На пасаду намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання прызначаны палкоўнік Дзмітрый Бітны.

Лукашэнка таксама вызваліў генерал-маёра Ігара Караля ад пасады першага намесніка начальніка Генеральнага штаба і звольніў яго з вайсковай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення.

Ігар Кароль быў прызначаны першым намеснікам начальніка Генштаба 21 лютага 2020 года. Раней ён займаў пасаду намесніка начальніка Генштаба па баявым кіраванні.

У траўні 2021 года Кароль у эфіры тэлеканала СТБ расказваў, як напярэдадні выбараў 2020 года Паўночнаатлантычны альянс спрабаваў стварыць «пэўную нестабільнасць» у памежжы з Беларуссю, але падступным планам Захаду «трошачкі перашкодзіла пандэмія».

У лістападзе мінулага года Кароль на сустрэчы прадстаўнікоў сілавога блока з актывам Наваполацка і працоўнага калектыву ААТ «Нафтан» заклікаў супрацьстаяць «навязванню ілжывых ідэалаў і ігнараваць дэструктыўныя выпады звонку».

Ён таксама абвінаваціў Еўрасаюз у падрыхтоўцы да вайны, а расійскую ўзброеную агрэсію супраць Украіны называў «сучаснай версіяй проксі-вайны супраць Расіі».

Акрамя таго, на той сустрэчы Ігар Кароль адзначыў, што «дэструктыўныя сілы Захаду імкнуцца развязаць у Беларусі грамадзянскую вайну, кідаючы на падрыхтоўку сілавых груп і інфармацыйную вайну немалыя фінансавыя сродкі».