Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  2. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  3. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  4. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  5. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  6. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  7. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  8. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  9. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  10. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  11. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  12. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
Читать по-русски


Увечары 17 чэрвеня ў Івацэвічах міліцыя затрымала кампанію з некалькіх нецвярозых расіяен на машыне з сімвалам Z. Адзін з мужчын, як высветлілася, — расійскі вайсковец Аляксандр Быкаў. У нашай краіне ён можа знаходзіцца па службе ў падраздзяленні, якое ўваходзіць у рэгіянальную беларуска-расійскую групоўку войскаў. Як пазней высветлілася, кампанію затрымалі за п’яную язду і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Працэс затрымання быў зняты відавочцам, на відэа расіяне гучна і неаднаразова нецэнзурна лаюцца. «Люстэрка» даведалася, дзе Аляксандр Быкаў цяпер і ці пакаралі яго.

Россиянин Александр Быков (первый слева), которого задержали в Ивацевичах, Брестская область, 17 июня 2023 года. Фото: «Ганцавіцкі час»
Расіянін Аляксандр Быкаў (першы злева), якога затрымалі ў Івацэвічах, Брэсцкая вобласць, 17 чэрвеня 2023 года. Фота: «Ганцавіцкі час»

«Ён у вайсковай частцы тут, дзе і быў»

У раскладзе паседжанняў Івацэвіцкага суда прозвішча расіяніна Аляксандра Быкава ў панядзелак не з’яўлялася. Як расказалі ў канцылярыі, куды журналістка «Люстэрка» патэлефанавала, прадставіўшыся сваячкай вайскоўца, матэрыялы справы на такога чалавека не паступалі. Там параілі звяртацца ў РАУС.

У аддзел унутраных справаў мы тэлефанавалі з той самай легендай, трубку падняў начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Аляксандр Шупенік.

— Спрабуем знайсці Аляксандра Леанідавіча Быкава, яго затрымалі ў вас у Івацэвічах 17 чэрвеня, ён не выходзіць на сувязь.

— Ён у вайсковай частцы тут, дзе і быў.

— Дык яго не затрымалі, назад вярнулі?

— Безумоўна. Прыехалі яго камандзіры, забралі і адвезлі ў вайсковую частку. Усё нармальна, жывы-здаровы. Можаце жонцы яго патэлефанаваць, яна з’ехала дадому (імаверна, гаворка пра жанчыну, якая таксама была з кампаніяй у той дзень і трапіла на відэа. — Заўв. рэд.).

— Яго не будуць судзіць? Ён жа там п’яны быў.

— Не. Яго падвергнулі штрафу, штраф жонка аплаціла, і ўсё.

— А вялікі штраф, не ведаеце?

— Не, — адказаў міліцыянт, не ўдакладняючы, што канкрэтна мае на ўвазе. — Не турбуйцеся, усё нармальна.

У Беларусі знаходжанне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане трапляе пад ч. 1 артыкула 19.3 КаАП і караецца штрафам да 8 базавых велічыняў (296 рублёў). Кіраванне ў нецвярозым выглядзе — артыкул 18.15 КаАП, які прадугледжвае штраф да 200 базавых велічыняў (7400 рублёў) і пазбаўленне права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам да 5 гадоў. Таксама Аляксандр Быкаў нецэнзурна лаяўся ў грамадскім месцы. Жанчына, якая была з кампаніяй, таксама мацюкалася ў бок супрацоўнікаў АМАПа і ДАІ, а яшчэ размахвала рукамі. Часта ў пратаколах, якія складаюць на беларусаў, затрыманых па палітычных матывах, адзначаюць, што яны нецэнзурна лаяліся пры міліцыі. Пасля гэтага людзей адпраўляюць на «суткі» па артыкуле 19.1 КаАП за хуліганства. Напрыклад, у сакавіку 2023 года так асудзілі сына палітыка Анатоля Лябедзькі Арцёма на 15 сутак адміністрацыйнага арышту — нібыта ён лаяўся матам побач з супрацоўнікам міліцыі і размахваў рукамі.

Што адбылося?

17 чэрвеня на стаянцы ля крамы «Санта» супрацоўнікі ДАІ і АМАПа затрымалі некалькіх расіян на белым красоверы з сімвалам Z на заднім шкле. На нумарах відаць рэгіён 147, ён адносіцца да Ленінградскай вобласці.

Мужчыны былі п’яныя, адзін з іх назваў сябе Аляксандрам Леанідавічам Быкавым. «Люстэрка» знайшло яго ў сацсетках — гэта 41-гадовы жыхар Санкт-Пецярбурга, у красавіку 2023 года ён падпісаў кантракт з расійскім Міністэрствам абароны на два гады. Пасля гэтага яго як шарагоўца запасу залічылі стралком у батальён 283-га палка 144-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі. Гэтае злучэнне ўваходзіць у склад 20-й гвардзейскай агульнавайсковай арміі Заходняй вайсковай акругі.

Яна ўваходзіць у склад рэгіянальнай беларуска-расійскай групоўкі войскаў. Імаверна, падраздзяленне Быкава знаходзіцца непадалёк ад Івацэвічаў, на Абуз-Лясноўскім агульнавайсковым палігоне. Там пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну навучаюцца часткі расійскага кампанента рэгіянальнай групоўкі. Як лічыць Кіеў, адтуль падраздзяленні вяртаюцца ў Расію, а далей адпраўляюцца на вайну.

Чытайце таксама