Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  2. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  3. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  4. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  5. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  6. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  7. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  8. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  9. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  10. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  11. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  12. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
Читать по-русски


У ГУБАЗіК не хочуць спыняць рэпрэсіі супраць беларусаў, якія падтрымалі пратэсты 2020 года, бо асцерагаюцца, што зноў успыхнуць хваляванні. Пра гэта расказаў у інтэрв'ю прапагандысту Рыгору Азаронку намеснік начальніка ведамства Міхаіл Бедункевіч.

Михаил Бедункевич (слева) и Григорий Азаренок. Август 2023 года. Скриншот видео
Міхаіл Бедункевіч (злева) і Рыгор Азаронак. Жнівень 2023 года. Скрыншот відэа

Спікер адзначыў, што «час ад часу дзесьці праскоквае на розных рэсурсах і ў розных сродках масавай інфармацыі» пасыл спыніць пераслед людзей па палітычных матывах. Аднак намеснік начальніка ГУБАЗіК гэтай ідэі не падтрымлівае.

— Калі не працаваць над гэтым, то тады яны зноў пачнуць працаваць супраць нас. З’явяцца і ўзмоцняцца тыя ж таемныя ячэйкі, будуць развівацца ініцыятывы, будзе ісці праца па падрыве дзяржавы знутры, будуць шкодзіць, гадзіць. Калі не будзем працаваць, зноў могуць быць перадумовы да тых праблем, якія ўзніклі ў нас не так даўно, — сказаў Бедункевіч.

Намеснік начальніка ГУБАЗіК таксама прыгразіў, што «калі яшчэ да кагосьці не дайшлі, то гэта не значыць, што яны невядомыя».

— Проста, магчыма, цяпер гэта не трэба рабіць. Прыйдзе час, мы ўсё гэта раскажам і пакажам.