Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  2. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  3. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  4. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  5. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  6. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  7. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  8. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  9. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  10. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  11. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  12. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  13. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  14. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  15. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  16. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
Читать по-русски


Трапіўшы ў беларускі ізалятар, СІЗА або калонію, чалавек аказваецца пазбаўлены не толькі права распараджацца сваім жыццём, але і задавальнення элементарных базавых патрэбаў. Напрыклад, зносін з блізкімі (часцяком не перадаюць нават лісты), прагулак на свежым паветры, якаснай медыцыны. І нават нармальнай ежы. Турэмныя порцыі невялікія, а ежа нагадвае сталоўскую, толькі кепскай якасці, пра разнастайнасць рацыёну гаварыць таксама не даводзіцца. Былыя палітвязні расказалі «Люстэрку», як кормяць беларусаў за кратамі.

СИЗО №1 в Минске
СІЗА № 1 у Мінску. Фота: TUT.BY

ІЧУ і СІЗА: «Жудасна не хапала зеляніны і гародніны»

Адзін з нашых суразмоўцаў, Іван (імя змененае), сядзеў у ІЧУ на Акрэсціна, пасля — у СІЗА ў Баранавічах. На пытанне пра тое, чым кармілі ў абодвух ізалятарах, адказвае: «Прыкладна аднолькавым лухтой».

— Але калі сядзіш на Акрэсціна і ў цябе няма перадач, у любым выпадку пачынаеш есці, бо трэба падтрымліваць арганізм. На смак ужо не звяртаеш увагі. Былі хлопцы, якія казалі: «Вось, мы не будзем». Але два-тры дні — і пачыналі есці ўсё, што прынясуць. А вось у СІЗА ты ўжо можаш есці сваё. Часцей за ўсё перадачы атрымлівалі мы — палітычныя, вядома, дзяліліся з аднамернікамі. І так людзі маглі хоць нешта нармальнае з’есці.

На сняданак, апісвае Іван, давалі звычайна кашы: проса, авёс, пярлоўку. Да іх — кавалак хлеба і гарбату. Кашы былі прыгатаваныя так, што даводзілася есці іх праз сілу. Праўда, у Баранавічах, дзякуючы перадачам, была магчымасць «палепшыць» ежу. Мужчына кажа, што дадаваў шакаладнае дражэ, арэхі або згушчонку, і так каша станавілася досыць ядомай.

На абед, расказвае яшчэ адна нашая суразмоўніца, Іна (яна праведзела больш за тры месяцы ў СІЗА на Валадарскага), зняволеным давалі розныя супы.

— Часта быў гарохавы (я яго не люблю) ці капуста. Амаль ніколі не было баршчу, хоць буракоў вельмі хацелася. Яшчэ давалі ўсякія крупяныя супы з гэтым жоўтым тлушчам зверху. Часам расольнік. Але ўсе яны былі такога цьмянага паходжання, — кажа жанчына, тлумачачы, што часцяком было цяжка зразумець, хто і калі іх наогул гатаваў.

На другое зрэдку прыносілі тушаную бульбу, часцей за ўсё з гуляшом. Перыядычна давалі кісель або кампот.

— А вось на вячэру два разы на тыдзень была «магіла» — так мы называлі вараную путасу. Часам кармілі чымсьці накшталт бігуса — такой тушанай капустай, макаронамі ці бульбай з курыцай.

Іна кажа, што ўсё было вельмі вадкае і вельмі нясмачнае. А бульбу ў канцы траўня наогул перасталі даваць. Мабыць, скончыліся запасы, разважае жанчына і адзначае, што, паводле аповедаў аднакамерніц, якія трапілі за краты раней за яе, у пачатку года і супы прыносілі больш густыя і наварыстыя.

Пра памеры порцыі Іна кажа — невялікая «металічная сабачая міска». Але паколькі многія аддавалі перавагу сваім прадуктам з перадач, была магчымасць з’ядаць некалькі порцый. Нашая суразмоўніца так і рабіла, калі пачала моцна падаць вага, а пасылкі з волі не прыходзілі.

— Напэўна, ежа была каларыйнай, набіць пуза атрымлівалася, — адзначае суразмоўніца. — Але жудасна не хапала зеляніны і гародніны, іх не было наогул. Гэта было проста пекла. Я марыла хаця б пра пятрушку з кропам, глядзела на любую зялёную расліну — і проста цяклі слінкі. Але ўсё гэта можна было атрымаць толькі ў перадачах.

Параўноўваючы ежу на Акрэсціна і ў СІЗА, Іна адзначае, што ў першым выпадку тая больш нагадвала сталоўскую. Але і там, і там ежа была нясмачнай. А яшчэ зняволены мог застацца без належнай порцыі, калі так захочацца наглядчыку.

— Па жаданні наглядчыкаў нам маглі ці даць гарнір, ці не даць. Але няма такога, каб дзесьці кармілі лепш — і там, і там ежа была проста ні пра што. Адзінае, на Валадарцы давалі два разы на тыдзень яйка — страшны дэфіцыт, і раз на тыдзень — смажаную катлету. Гэта было прыкольна, бо звычайна мы смажанага не бачылі.

Але агульнае сваё ўражанне ад ежы Іна, якая раней працавала ў грамадскім харчаванні, сфармулявала так: «Цяжка ўявіць, каму наогул можна было такое гатаваць».

— Такое харчаванне адназначна вядзе да праблем са страваваннем і абменам рэчываў. Я разумею, што нашыя людзі працягваюць сядзець на такім рацыёне, і ведаю, што з такім кармленнем выйсці адтуль здаровым немагчыма.

Исправительная колония №8. Фото: TUT.BY
Папраўчая калонія № 8. Фота: TUT.BY

Калонія: «У людзей, якія сядзяць доўга, „хлебныя“ жываты»

У жаночай калоніі, як адзначае Марыя, меню ў цэлым нагадвала тое, якое было ў СІЗА. На сняданак таксама каша, на абед — суп і другое.

— Часцей за ўсё гатавалі боршч і гарохавы суп. Улетку, калі ў іх заканчвалася бульба, супы рабіліся вадкімі. На другое — ці кашы, ці бульба. Яшчэ давалі макарону, але яна была нізкай якасці і заўсёды зліплая. А вось катлеты ў калоніі перыядычна аказваліся смачнымі, а часам смярдзелі кепска апрацаваным мясам. Я вельмі любіла, напэўна, толькі бульбу, бо гэта базавая ежа, якую ў цэлым складана неяк сапсаваць.

Марыя кажа, што ў канцы яе тэрміну меню на вячэру зрабілася больш разнастайным. З’явілася, напрыклад, запяканка з макароны з фаршам, якую дзяўчаты называлі лазанняй.

— Але заўсёды не хапала малочных прадуктаў, даводзілася хадзіць у краму. Там, дарэчы, часам можна было купіць і гародніну, а вось малочка часта аказвалася пратэрмінаванай або да канца тэрміну прыдатнасці заставалася дзень-два.

У цэлым да ежы ў калоніі ў Марыі застаўся шэраг пытанняў. Напрыклад, харчаванне было вельмі каларыйным, тлустым, але зусім не збалансаваным і здаровым — цяжар у жываце адчуваўся пастаянна.

— Да любога прыёму ежы падаваўся белы і чорны хлеб, але ён быў вельмі дрэннай якасці. Пасля яго былі праблемы з паходам у прыбіральню, людзі скардзіліся на ўспухлы жывот. Многія вельмі хутка набіралі вагу. Я сама праз такі рацыён набрала за два гады каля сямі кілаграмаў, што для мяне вельмі нетыпова.

А вось Дзмітрый, які знаходзіўся ў ПК-1, пра ежу ў калоніі кажа — «смачная». І, паводле яго словаў, так лічылі і іншыя асуджаныя.

— Там нават сухарыкі ў суп часам давалі. Пельмені былі ў серады, а ў чацвяргі рабілі бабку, рыбу пяклі. Макарону яшчэ гатавалі, вельмі смачную, дарэчы, з каўбасой, — успамінае ён. — А вось гародніны як такой не было ніколі, яе проста не даюць. Толькі калі ў пасылцы перададуць ці на атаварцы купіш. Але порцыі там нармальныя, можна наесціся. Але вось у ПКТ пры той жа ПК порцыі нашмат меншыя, і тут ужо ўвесь час адчуваеш голад.

Да таго як трапіць у калонію, Дзмітрый быў на «хіміі». Там з ежай было ўсё прасцей: асуджаныя гатавалі сабе самі. Хочаш — можаш купіць піцу і разагрэць, хочаш — пасмажыць рыбу.

Іван з Баранавіцкага СІЗА трапіў у ПК-22. Мужчына ўспамінае, што асабліва там любілі катлеты-паўфабрыкаты — на іх ледзь не палявалі.

— Гэта было нешта неймавернае. Раз на тыдзень на зоне давалі такую катлету, усе проста чакалі гэтага дня.

А ў цэлым, кажа Іван, у ПК-22 гэтак жа распаўсюджаная звычка заядаць усё хлебам, каб адчуць сытасць.

— Калі заканчваецца ежа з перадачы, ты ўжо лічыш дні да новай, бо без яе складана. Да таго ж гародніны наогул не даюць, максімум быў лук, часнок, нейкая капуста. Але гэта мізер проста. Таму чакаеш перадач. А пакуль іх няма — забіваеш страўнік хлебам. Па людзях, якія сядзяць дастаткова доўга, гэта нават відаць: у іх чыста «хлебныя» жываты.

За кошт перадач, расказвае Іван, выжываць у калоніі прасцей. Калі ты недаеў на сняданку, заўсёды можна падсілкавацца сваімі салам, каўбасой ці заварнымі кашамі. Таму пасылкі ад блізкіх у зняволенні — гэта «маст хэв», лічыць ён.

— Мяне кармілі родныя, сябры і неабыякавыя людзі, якія дапамагалі з перадачамі, — расказвае мужчына. — Але калі казаць пра ежу за кратамі, то зразумела, што на зоне яна лепшая, бо там зэкі гатуюць для сябе ж. І калі будзе бяда, то з іх могуць спытаць іншыя зняволеныя. Але зноў жа, гэта ўсё адносна. То-бок памерці з голаду табе не дадуць, але захаваць здароўе з такім рацыёнам будзе складана, — кажа ён. Мужчына ўпэўнены, што калі і не адразу, то праз час гэта адаб’ецца на здароўі, і чым даўжэй чалавек сядзіць — тым мацней.

Падтрымаць сем'і палітвязняў, каб тыя змаглі адправіць блізкім перадачы, можна на BYSOL.