Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  2. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  3. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  4. «Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе
  5. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  6. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  7. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  8. Атаковали в районе Теткино, разрушили мост через реку Сейм — что происходит в Курской области, где накануне активизировались ВСУ
  9. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  10. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  11. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  12. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  13. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  14. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  15. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
Читать по-русски


Беларус Аляксей пражыў у Літве 17 гадоў. У канцы лістапада яго разлучылі з сям’ёй, пазбавілі віду на жыхарства і выслалі на радзіму паводле рашэння Дэпартамента дзяржбяспекі: там вырашылі, што мужчына ўяўляе пагрозу для Літвы, бо 20 гадоў таму служыў у беларускім войску. Пра гэта выданню Delfi паведаміла жонка Аляксея.

Пашпарт і ВНЖ Літвы. Фота: «Люстэрка»

Жонка дэпартаванага беларуса Яніна (імя змененае) расказала, што яе муж жыве ў Літве з 2006 года. Тады пара пабралася шлюбам, у яе нарадзіліся двое дзяцей. Абое няпоўнагадовых дзяцей, як і сама Яніна, — грамадзяне Літвы. У Аляксея быў часовы від на жыхарства, які ўвесь час падаўжалі. У лютым гэтага года тэрмін дзеяння дакумента скончыўся, і Аляксей у звычайным парадку звярнуўся па яго падаўжэнне.

Адказу давялося чакаць 9 месяцаў, а калі ён быў атрыманы, сям’я была ў шоку — на падставе высноваў Дэпартамента дзяржбяспекі (ДДБ) Літвы Дэпартамент міграцыі не падоўжыў від на жыхарства, Аляксея прызналі пагрозай нацбяспецы.

— 30 месяцаў ён не можа прыехаць у Літву, — кажа Яніна.

У Дэпартаменце Аляксея запрасілі ў кабінет, раздрукавалі рашэнне і сказалі, што ён неадкладна мусіць выехаць у Беларусь.

— Прыехалі памежнікі і на машыне з гэтым дакументам адвезлі на мяжу, — расказала жанчына.

Паводле яе словаў, яна была здзіўленая: мужу не далі ні падрыхтавацца, ні сабрацца, ніхто не чакаў абскарджання рашэння.

Аляксею давялося абскардзіць рашэнне, ужо знаходзячыся ў Беларусі. Цяпер ён жыве тут у бацькоў.

— Ён у шоку, у поўным шоку. Паўжыцця пражыў тут, тут яго сям’я, — адзначыла Яніна.

У адказе Дэпартамента міграцыі Літвы, з якім азнаёміўся Delfi, сказана, што ў 2000−2002 гадах Аляксей служыў у беларускім войску, а ў 2003−2004 гадах — па кантракце, а значыць, «мусіць быць лаяльным грамадзянінам Беларусі, які падтрымлівае яе ўладу і агрэсіўную замежную палітыку гэтай улады, якая ўяўляе пагрозу нацбяспецы Літвы».

ДДБ Літвы адзначыў, што беларуская разведка кантралюе надзейнасць і лаяльнасць службоўцаў і работнікаў дзяржустановаў у Беларусі.

Яніна запэўніла Delfi, што ДДБ не падаў інфармацыі пра тое, што яе муж мог супрацоўнічаць з беларускімі спецслужбамі, мець зносіны з імі, перадаваць ім нейкую інфармацыю. Гэта пацвердзіў і літоўскі Дэпартамент міграцыі, адзначыўшы, што ДДБ заўважыў, што Аляксея могуць выкарыстаць для выканання розных задач спецслужбаў.

— Ён працаваў простым памежнікам — падымаў і апускаў шлагбаўм, можна так сказаць, — запэўнівае Яніна.

Паводле яе словаў, увесь час у Літве Аляксей выконваў простую працу — быў кладаўшчыком.

— Амаль увесь час тут ён працаваў, яго стаж — 16 гадоў, — дадала жанчына.

Дэпартамент міграцыі ўказаў: нягледзячы на тое, што Аляксей жыве ў Літве з 2006 года, а з 2005-га жанаты з грамадзянкай Літвы і выхоўвае дваіх няпоўнагадовых дзяцей, працуе, усё ж на падставе высноваў ДДБ было прынятае рашэнне адмовіць яму ў відзе на жыхарства з меркаванняў бяспекі. У рашэнні таксама адзначана, што Аляксей жыве ў Літве, але часта ездзіць у Беларусь.

«Зыходзячы з гэтага можна зрабіць выснову, што замежнік не разарваў сацыяльныя сувязі з Беларуссю, а гэта павышае рызыку перадачы інфармацыі і супрацоўніцтва з беларускімі службамі», — сказана ў рашэнні.

— Чаму чалавек не можа ездзіць да бацькоў? Так, мы раней амаль кожныя выходныя ездзілі, да пандэміі. Там не толькі яго бацькі жывуць, там пахаваная мая мама, мы не ездзім туды проста так, — сказала Яніна.

У Дэпартаменце міграцыі лічаць, што ў такіх выпадках тэрмін, праведзены ў Літве, і наяўнасць сям'і не з’яўляюцца важкім аргументам для таго, каб чалавек застаўся ў краіне. Там таксама адзначылі, што Аляксей не прэтэндаваў на пастаянны від на жыхарства і на грамадзянства, што расцанілі як факт «недастатковай інтэграцыі ў літоўскае грамадства і тое, што чалавек не звязвае з Літвой сваю будучыню».

Са словаў Яніны, «Аляксею зрабілі заўвагу і праз невялікі заробак, што сям’ю ўтрымліваю я».

Жанчына адзначыла, што праз працяглы разгляд пытання яе муж жыў у Літве без медыцынскай страхоўкі і не мог працаваць. У гэты час яго трэба было апераваць, сям'і давялося аплачваць паслугі дактароў. На рэабілітацыю ў сям'і грошай не хапіла.

Чытайце таксама