Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  2. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  3. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  4. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  5. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  6. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  7. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  8. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  9. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  10. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  11. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  12. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  13. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
Читать по-русски


Складаная сітуацыя склалася на польскім баку памежнага пераходу «Тэрэспаль — Брэст» на польска-беларускай мяжы. Праз тое, што чарга аўтамабіляў у напрамку Беларусі перавышае ўсе магчымыя межы, людзі на нервах. Некаторыя спрабуюць купіць сабе месца бліжэй і спрабуюць уклініцца ў чаргу, што нярэдка робіцца прычынай канфліктаў, піша «Віртуальны Брэст».

У сувязі з ажыятажным попытам цэны ў чарзе ў апошнія дні значна выраслі. Некаторыя «пачакуны» прадаюць свае месцы і за 100 даляраў, хоць звычайна «такса» значна меншая.

Як піша «Віртуальны Брэст», знаходзяцца і тыя, хто адстойвае сваё месца і нікога не прапускае. Людзі выходзяць на дарогу і блакуюць праезд ахвочым уклініцца, пры гэтым узнікаюць бойкі. Паліцыя калі і прыязджае, то ненадоўга. Шмат хто ў шоку ад таго, што адбываецца. Такой вялікай колькасці аўтамабіляў на ўезд у Беларусь не было даўно, адзначае выданне.

Паводле звестак сэрвісу Granica.gov.pl на раніцу 21 снежня, у пункце пропуску «Тэрэспаль» сярэдні час чакання на выезд у Беларусь складае для легкавікоў 7 гадзін 14 хвілін. Пры гэтым на беларускім баку чэргаў на выезд у Польшчу няма, перадае Дзяржпамежкамітэт.