Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларусские подростки показали средние пальцы во время салюта. Их уже задержали
  2. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  3. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  4. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  5. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  6. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  7. Мерц, Макрон и Стармер прибыли в Киев
  8. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  9. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  10. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  11. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  12. Пакистан объявил о крупномасштабной военной операции против Индии
  13. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Спявачка Мерыем Герасіменка была паспяхова эвакуяваная з Беларусі і знаходзіцца ў бяспецы. Пра гэта паведаміў кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак.

Мерием Герасименко. Фото из соцсети
Мерыем Герасіменка. Фота з сацсеткі

«Гэта была вельмі працяглая па часе, цікавая і няпростая аперацыя, і я рады, што паспяховая», — адзначыў ён.

Калі менавіта і ў якую краіну з’ехала спявачка — не паведамляецца.

Сама спявачка напісала ў Instagram, што пакінула Беларусь і шчаслівая: «Самае галоўнае, я хачу каб вы ведалі, мае дарагія, цяпер я абсалютна шчаслівая, а шчаслівая таму, што цалкам вольная і працягваю свой яркі шлях».

Беларусь таксама пакінулі ўладальнікі бара «Банкі-бутэлькі «- Андрэй і Марыя Жук.

Нагадаем, Мерыем Герасіменка затрымалі ў пачатку жніўня 2022 года пасля таго, як яна сыграла канцэрт на тэрасе бара «Банкі-бутэлькі» ў цэнтры Мінска, на вуліцы Зыбіцкай. Сярод іншых яна выканала песні ўкраінскага гурта «Акіян Эльзы». Дзяўчыну асудзілі спачатку на 15 сутак, потым яшчэ раз на той самы тэрмін, але на волю яна так і не выйшла. Акрамя спявачкі сілавікі таксама затрымлівалі ўладальніка бара Андрэя Жука і некалькіх супрацоўнікаў (а пазней і жонку ўладальніка). З таго часу бар закрыты.

Пазней у дачыненні да Герасіменка завялі крымінальную справу. Раней сілавікі сцвярджалі, што ў 2020 годзе дзяўчына ўдзельнічала ў акцыях пратэсту. Праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай.

20 студзеня 2023 года суд асудзіў Мерыем Герасіменка на тры гады «хатняй хіміі».