Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  2. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  3. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  4. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  5. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  6. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  7. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  8. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  9. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  10. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  11. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  12. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
Читать по-русски


У Мінску прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле пра «несанкцыянаванае пікетаванне» жыхара Першамайскага раёна. Шторы на ягоным акне нагадалі камусьці бел-чырвона-белы сцяг — і гэты хтосьці выклікаў міліцыю. Дэталі сталі вядомыя з апублікаванага рашэння суда.

Міліцыянт у будынку суда. Фота: TUT.BY

Пасля званка ў 102 ад невядомага «пільнага грамадзяніна» (або грамадзянкі) міліцыя прыехала да дома мінчука позна ўвечары, каля паловы адзінаццатай. Супрацоўнікі РУУС зафіксавалі наяўнасць штор на акне і аформілі пратакол па артыкуле 24.23 КаАП.

«Парушыў парадак правядзення масавага мерапрыемства, што выявілася ў актыўным удзеле ў… пікетаванні, якое выявілася ў размяшчэнні ў акне кватэры шторы ў выглядзе незарэгістраванай сімволікі, а менавіта бел-чырвона-белага сцяга. Гэтыя дзеянні ўчыненыя без дазволу Мінгарвыканкама з мэтай публічнага выказвання негатыўнага стаўлення ў дзейнай уладзе», — гаворыцца ў пратаколе.

Мінчук быў адразу ж затрыманы і змешчаны ў ізалятар, прабыў там амаль суткі і быў адпушчаны, відаць, вечарам наступнага дня пасля афармлення дакументаў па справе. Суд над ім прайшоў 26 красавіка.

На паседжанні мужчына віны не прызнаў. Ён заявіў, што шторы на ягоным акне зусім не бела-чырвоныя, а барвовыя ў цэнтры і светлыя з бакоў, і ніякага пікетавання ён не праводзіў. У судзе выступіла сведка — імаверна, яго сямейніца альбо знаёмая. Яна сказала, што сама купляла ў кватэру гэтыя шторы, якія ўяўляюць сабой спалучэнне барвовых, ружовых і празрыстых палотнаў — каб лепш рэгуляваць асвятленне пакоя.

Пры гэтым у матэрыялах справы было апісанне «месца правапарушэння», складзенае міліцыянтамі падчас затрымання мужчыны. Згодна з дакументам, падчас агляду яны выявілі ў пакоі шторы-жалюзі, размешчаныя ў наступным парадку: празрыстая з іерогліфамі, ружовая, чырвоная і белая. Была прыкладзеная і фатаграфія акна кватэры — і суд прыйшоў да высновы, што шторы размешчаныя менавіта ў «бел-чырвона-белым спалучэнні».

У выніку мінчука прызналі вінаватым у несанкцыянаваным пікетаванні і асудзілі на трое сутак адміністрацыйнага арышту.

Мужчына паспрабаваў абскардзіць рашэнне суда, заявіў, што яно неаб’ектыўнае і яго невінаватасць пацвярджаецца паказаннямі сведкі і фотаздымкамі штораў. Аднак Мінгарсуд прызнаў рашэнне раённага суда «законным і справядлівым», яго пакінулі без зменаў.

Чытайце таксама