Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  2. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  3. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  4. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  5. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  6. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  7. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  8. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  9. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  10. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  11. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  12. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  13. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  14. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  15. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
Читать по-русски


Анестэзіёлага-рэаніматолага прыватнага медцэнтра «Ладэ» Цімура Лазко, затрыманага ў лютым, пачнуць судзіць 4 ліпеня. На судовы расклад звярнула ўвагу «Наша Ніва».

Тимур Лозко. Фото: «ВКонтакте»
Цімур Лазко. Фота: «ВКонтакте»

Працэс пачнецца 4 ліпеня ў Ленінскім судзе Брэста, весці яго будзе суддзя Аляксандр Семянчук. Цімура Лазко абвінавачваюць па ч. 1 і 2 арт. 290−1 КК «Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці». Максімальны тэрмін пакарання па гэтым артыкуле — да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Як мы расказвалі раней, «пакаяльнае відэа» медыка апублікаваў 2 лютага набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.

Затрыманага змусілі прызнацца ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце, распаўсюдзе «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, а таксама ў пералічэнні данатаў у тэлеграм-канал NEXTA.

Сілавікі ўдакладнілі, што ўсе сабраныя матэрыялы былі перададзеныя ў КДБ, і прыгразілі затрыманаму пазбаўленнем волі на тэрмін ад 8 да 12 гадоў.

Як піша «Вясна, Брэст», Цімур Лазко да 2020-га працаваў анестэзіёлагам у Брэсцкай абласной бальніцы. У кастрычніку 2020 года пасля яго затрымання калегі выходзілі на пратэст «Я/мы Цімур». Падчас рэферэндуму ў лютым 2022 года Цімура Лазко зноў затрымалі, па арт. 24.23 КаАП «Незаконнае пікетаванне» ён спачатку адседзеў у ІЧУ, а потым атрымаў штраф памерам 50 базавых адзінак.