Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  2. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  3. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  4. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  5. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  6. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  7. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  8. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
Читать по-русски


Злаякасныя пухліны, якія развіваюцца вокамгненна і нават пры малых памерах звышагрэсіўныя , — гэта пухліны малочнай залозы, якія ўзнікаюць праз генетычны (спадчынны) фактар. Пра гэта «Медицинскому вестнику» расказаў загадчык лабараторыі рэканструкцыйна-аднаўленчай хірургіі і анкамамалогіі РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава Антон Хораў.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: freepik.com / stefamerpik
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: freepik.com / stefamerpik

Медык адзначыў, што з усіх выпадкаў раку грудзей спадчыннасцю абумоўленыя толькі прыкладна 10%.

Часцей за ўсё да такога віду анкалогіі схільныя жанчыны, у родзе якіх гэтае захворванне сустракаецца часта. Анколаг параіў ім здаць аналіз на мутацыю генаў BRCA1 і BRCA2 і сур’ёзна задумацца пра прэвентыўнае выдаленне грудзей на прыклад амерыканскай акторкі Анджаліны Джалі. Спецыяліст дадаў, што такая аперацыя зніжае рызыку, і для прафілактыкі яе можна зрабіць нават тым пацыенткам, у якіх ужо выдаленая частка грудзей з прычыны анкалогіі.

Медык адзначыў, што немагчыма цалкам выдаліць жалезістую тканку падчас аперацыі, таму ў такіх пацыентак рызыка развіцця раку грудзей зніжаецца з 40−80% да 10% і менш, то-бок не знікае цалкам.

Паводле Антона Хорава, пачаць вывучаць гэтае пытанне варта за 10 гадоў да ўзросту, у якім, напрыклад, захварэла на рак грудзей адна з найбліжэйшых сваячак жанчыны.

— То-бок калі ў мамы ўзнікла пухліна, звязаная з генетычнай мутацыяй, у 40 гадоў, то дачка мусіць вельмі сур’ёзна задумацца пра прыняцце рашэння на карысць актыўнай дыягностыкі ці магчымай рызыка-рэдукавальнай аперацыі пасля 30 гадоў, — адзначыў ён.

Анколаг дадаў, што беларускі, якія трапілі ў такую сітуацыю, запісваюцца на такія аперацыі амаль кожны тыдзень. Акрамя таго, гэтыя аперацыі робяць і анкалагічным пацыенткам, якія здалі тэст на мутацыі, калі ён выявіць генныя анамаліі.