Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Наталья Эйсмонт прокомментировала освобождение Юрия Зенковича — фигуранта дела «о попытке госпереворота»
  2. В Офисе президента Украины пояснили, что имел в виду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  3. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  4. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  5. BYSOL: У силовиков новая тактика для людей с «протестным бэкграундом», которые возвращаются в Беларусь
  6. «Мы сделали больше, чем любая другая страна». Трамп назначил День Победы во Второй мировой войне в США
  7. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  8. Правозащитники: В Беларуси — массовые задержания за участие в протестах и по «делу Гаюна»
  9. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  10. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  11. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  12. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  13. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  14. Тихановская и Лукашенко сделали заявления ко Дню труда. Они звучат словно из разных вселенных
  15. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
Читать по-русски


/

Папулярны ў дзяцей блогер Дзім Дзімыч (ён жа Дзмітрый Сіўчык) напісаў заяву ў міліцыю на прарасійскую актывістку Вольгу Бондараву. Пра гэта прапагандыстка паведаміла ў сваім тэлеграм-канале.

Ольга Бондарева. Фото: Гродненская правда
Вольга Бондарава. Фота: «Гродзенская праўда»

«Сябры, Сіўчык накатаў на мяне заяву ў міліцыю. Ну не д***л (чалавек са слабай ступенню разумовай адсталасці. — Заўв. рэд.)?» — напісала Бондарава.

Падрабязней пра скаргу расказаў у сваім тэлеграм-канале паплечнік прапагандысткі Цімур Прахін. Паводле яго інфармацыі, Дзмітрый Сіўчык «звярнуўся да праваахоўнікаў» з «заявай пра паклёп».

Дзім Дзімыч — папулярны беларускі блогер, у якога мільёны падпісчыкаў у сацсетках. Яго аўдыторыя — у асноўным школьнікі падлеткавага ўзросту. Летась «Еўраопт» запусціў рэкламную кампанію з яго ўдзелам. Гэта разгневала гродзенскую прапагандыстку Вольгу Бондараву і яе аднадумцаў. Яны звярнулі ўвагу на тое, што дзім Дзімыч з’яўляецца ў сваіх роліках у вопратцы ружовага колеру. Акрамя таго, яны знайшлі ў сетцы жартаўлівыя ролікі блогера ў сукенцы. Усё гэта пераканала іх у тым, што Дзім Дзімыч нібыта займаецца «прапагандай ЛГБТ». Не выратавалі блогера ні выступы на праўладных канцэртах, ні ўхвальныя водгукі ад БРСМ, ні «пакаяльнае» інтэрв'ю ў прапагандыста Рыгора Азаронка.

Абураная Бондарава напісала калектыўныя скаргі на калабарацыю «Еўраопта» з Дзім Дзімычам у МУС, МАРГ і Мінадукацыі. Пасля гэтага кампанія прыбрала блогера з рэкламы школьных тавараў і даслала Вользе Бондаравай ліст, у якім запэўніла прапагандыстку ў сваіх агульных з «беларускім народам» культурных і палітычных памкненнях.

Аднак гэта не супакоіла прапагандыстку. Бондарава дагэтуль спраўна піша даносы ў розныя інстанцыі на Дзім Дзімыча і іншых артыстаў, якіх падазрае ў недастатковай лаяльнасці і «прапагандзе ЛГБТ». Так, напрыклад, пасля скаргаў паплечнікаў Бондаравай быў адменены канцэрт Дзім Дзімыча ва Уладзівастоку, які мусіў прайсці 13 кастрычніка.

Чытайце таксама