Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  2. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  3. Кремлевские чиновники продолжают угрожать НАТО, вероятно, чтобы подготовить население России к будущей агрессии — ISW
  4. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  5. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  6. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  7. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  8. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  9. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  10. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  11. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  12. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  13. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  14. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  15. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  16. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
Читать по-русски


/

Суд Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці разгледзеў грамадзянскую справу на пазоў былой супрацоўніцы да будаўнічага прадпрыемства раёна. На ранейшым месцы ёй напісалі непахвальную характарыстыку, у ёй фігуравала і тое, што «былі выпадкі ігнаравання наведванняў мітынгаў у падтрымку дзейнага дзяржаўнага рэжыму». Жанчына звярнулася ў суд, а якое рашэнне ён прыняў, «Люстэрка» даведалася з банка судовых рашэнняў.

Суд Дрогичинского района. Фото: "Яндекс Карты"
Суд Драгічынскага раёна. Фота: «Яндэкс.Карты»

Пазоў падала грамадзянка Святлана Шапавалава (імя змененае) наконт абароны гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. Яна расказала, што працавала бухгалтаркай у будаўнічай арганізацыі, потым — дзевяць гадоў намесніцай галоўнага бухгалтара. У 2022 годзе яна звольнілася з уласнага жадання, у сувязі са зменай месца жыхарства. Шукаючы новай працы, у снежні таго ж года яна звярнулася ў інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах наконт працаўладкавання. У адказ на запыт інспекцыі будаўнічая арганізацыя дала характарыстыку, якая змяшчае, на думку Шапавалавай, недакладныя і ганебныя для яе звесткі.

У лютым 2023 года яна скіравала прэтэнзію на ранейшае месца працы з патрабаваннем выключыць з характарыстыкі недакладную інфармацыю. Нягледзячы на частковае задавальненне патрабаванняў, у новай рэдакцыі характарыстыкі засталіся фразы, якія, як сцвярджала Шапавалава, зневажаюць яе гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю.

Якія гэта былі звесткі

  • «Займаючы пасаду намесніцы галоўнага бухгалтара, выконвала свае абавязкі не ў поўную меру сваіх сіл, мела патрэбу ў пастаянным кантролі, была неініцыятыўная і не гатовая адстойваць інтарэсы калектыву. Не ўмела працаваць у рэжыме шматзадачнасці». Шапавалава палічыла інфармацыю ў сцверджанні недакладнай, бо была павышаная на пасадзе, рэгулярна павышала кваліфікацыю і атрымлівала падзякі за добрасумленную працу. Акрамя таго, ёй прызначаліся даплаты за складанасць і сумяшчэнне абавязкаў.
  • «Баялася прымаць самастойныя рашэнні». Жанчына абвергла гэты тэзіс, прывёўшы ў якасці прыкладу сваю працу ў якасці скарбніка прафсаюза, а таксама адсутнасць дысцыплінарных спагнанняў.
  • «Каб пазбегнуць ускладання на яе абавязкаў галоўнага бухгалтара, які звольніўся, увяла ў зман кіраўніка прадпрыемства наконт прычыны свайго найхутчэйшага звальнення». Беларуска адзначыла, што заява на звальненне была напісаная да загаду пра ўскладанне на яе абавязкаў, і яна добрасумленна выконвала функцыі галоўнага бухгалтара аж да звальнення.
  • «…Былі выпадкі ігнаравання наведванняў сходаў (мітынгаў) у падтрымку дзейнага дзяржаўнага рэжыму». На гэта Шапавалава адзначыла, што актыўна ўдзельнічала ў грамадскім жыцці прадпрыемства, а сцвержанне супярэчыць іншым пунктам характарыстыкі, дзе гаворыцца пра адсутнасць антыдзяржаўных праяваў.

Жанчына запатрабавала прызнаць названыя фразы недакладнымі і ганебнымі для яе, абавязаць будаўнічую арганізацыю ўнесці змены ў характарыстыку, адклікаць яе з падатковай інспекцыі і даслаць выпраўлены дакумент. Таксама яна запатрабавала спагнаць з адказчыкаў судовыя выдаткі.

Што вырашыў суд

Прадстаўнікі будаўнічай арганізацыі пазову не прызналі, сцвярджаючы, што характарыстыка грунтуецца на рэальнай інфармацыі наконт працоўнай дзейнасці Шапавалавай і змяшчае асабістую ацэнку яе прафесійных якасцяў. Некаторыя сцверджанні, на іх думку, — гэта суб’ектыўныя меркаванні і не падлягаюць праверцы на дакладнасць.

Суд з гэтым не пагадзіўся. Ён даследаваў доказы, заслухаў сведак, вывучыў дакументы і відэаматэрыялы. Было выяўлена, што Шапавалава сапраўды выконвала абавязкі намесніцы галоўнага бухгалтара і часова адсутнага галоўнага бухгалтара.

Акрамя таго, у характарыстыцы былі сцверджанні, якія супярэчаць фактам: пераводы на вышэйшыя пасады, адсутнасць дысцыплінарных спагнанняў і ўдзел у грамадскіх мерапрыемствах.

Суд адзначыў, што, згодна з заканадаўствам, суб’ектыўныя меркаванні ў характарыстыцы не павінныя ганіць гонар і годнасць работніка. Было выяўлена, што некаторыя фармулёўкі выходзяць за межы аб’ектыўнай ацэнкі і ганьбяць дзелавую рэпутацыю беларускі.

Суд пастанавіў прызнаць недакладнымі і ганебнымі для гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі Шапавалавай наступныя фразы з характарыстыкі:

Скриншот материалов дела из банка судебных решений
Скрыншот матэрыялаў справы з банка судовых рашэнняў
  • «Займаючы пасаду намесніцы галоўнага бухгалтара, выконвала свае абавязкі не ў поўную меру сваіх сіл, мела патрэбу ў пастаянным кантролі, была неініцыятыўная і не гатовая адстойваць інтарэсы калектыву. Не ўмела працаваць у рэжыме шматзадачнасці»;

  • «Баялася прымаць самастойныя рашэнні»;

  • «Каб пазбегнуць ускладання на яе абавязкаў галоўнага бухгалтара, які звольніўся, увяла ў зман кіраўніка прадпрыемства наконт прычыны свайго найхутчэйшага звальнення»;

  • «Былі выпадкі ігнаравання наведванняў сходаў (мітынгаў) у падтрымку дзейнага дзяржаўнага рэжыму».

Ён абавязаў начальніка арганізацыі выключыць названыя фразы з характарыстыкі, даслаць выпраўленую версію ў падатковую інспекцыю і адклікаць папярэднюю характарыстыку. Таксама суд пастанавіў спагнаць з адказчыкаў судовыя выдаткі на суму 864 рублі 34 капейкі.