Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  2. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  3. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  4. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  5. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  6. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  7. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  8. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
Читать по-русски


Вучні сталічнай школы № 124 з вуліцы Убарэвіча вырашылі зрабіць сюрпрыз для любімай настаўніцы беларускай мовы. У дзень яе нараджэння яны замовілі для яе акцёра ў касцюме ўкраінска-расійскага спевака Артура Піражкова, паведамляе "Наша Ніва".

@big.stars.show_ Ученики приехали к дому своей учительницы, чтобы поздравить её с Днем Рождения🥳 Это так трогательно🥰 #ростовыекуклыбеларусь #минск #праздник #ростовыекуклыминск #сюрпризнаденьрождения #наденьрождения #бигстарсшоу #вминске #неожиданныйсюрприз #bigstarsshow ♬ оригинальный звук - Ростовые куклы Минск ✨

За пераапранутым артыстам да пад’езду імянінніцы ішла салідная дэлегацыя. Нязвыклая да крэатыву Чыжоўка вырашыла далучыцца да свята.

Псеўда-Піражкоў падарыў здзіўленай настаўніцы букет ружовых руж. У выніку жанчына разам з вучнямі і мінакамі весела танчыла пад самыя вядомыя песні спевака.

Watch on TikTok

Відэа завірусілася і набрала 2,2 мільёна праглядаў, а таксама больш за 280 тысяч лайкаў. У каментарыях жартавалі, што, мабыць, у касцюме двоечнік, які хоча выправіць адзнаку за чвэрць. Шмат хто адзначыў, што не для кожнай настаўніцы вучні будуць так старацца — значыць, сапраўды яна ўмее знайсці падыход да дзяцей. Адна дзяўчынка напісала, што яе настаўніца такое наўрад ці зразумела б: «Нас бы вучылка ўжо задушыла».

«Калі я паступлю ў педагагічны і мяне не будуць так віншаваць, я згублю сэнс жыцця», — жартуюць у каментарах.