Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Аналитики предположили, почему Путин стал выдвигать новые требования для мирных переговоров по Украине
  2. С 1 мая некоторые бюджетники получат прибавку к зарплате
  3. Рэгіёны працягваюць павышаць кошт праезду ў гарадскім грамадскім транспарце
  4. «Нужно было ее посадить». Стало известно, за что попала на «сутки» пророссийская активистка Ольга Бондарева
  5. В Минске «посыпалась» крупная IT-компания. Показываем, как пропаганда нахваливала ее проект (доходило до абсурда)
  6. Насельніцтва Беларусі працягвае скарачацца. Улады агучылі маштабы праблемы (але ёсць умоўна пазітыўная навіна па Мінску)
  7. Налоговая грозит штрафами нанимателям, если не сделают одно действие — работникам оно вряд ли понравится
  8. Прарасійскую актывістку Бондараву арыштавалі на 13 сутак па адміністрацыйным артыкуле
  9. «Этот механизм универсален». Как силовики используют компромат против беларусов, чтобы получать информацию, показания и выполнять планы
  10. Ситуация с исчезновением спикера Координационного совета Анжелики Мельниковой — что известно к этому времени
  11. Ввели изменения по техосмотру — подробности
  12. У ГУБАЗіК назвалі памер хабару, які далі першаму намесніку начальніка БЧ
Читать по-русски


/

У Беларусі — нечуваны прыток пацыентаў з грыпам, прычым дзеці пераносяць захворванне цяжэй і часта сутыкаюцца з ускладненнямі. Пра сітуацыю ў паліклініках «Нашай Ніве» расказаў педыятр, які таксама падзяліўся прагнозам наконт таго, калі захворвальнасць пойдзе на спад.

Ілюстратыўны здымак. Фота: pixabay.com
Ілюстратыўны здымак. Фота: pixabay.com

Педыятр адзначае, што апошні тыдзень у яго поўны калідор людзей — такога спецыяліст яшчэ ніколі не бачыў. Ён кажа, што пабачыў, здаецца, усіх дзяцей на сваім участку — нават тых, хто звычайна з’яўляецца ў доктара толькі па нейкую даведку, бо амаль не хварэе.

— Па адчуваннях, хварэюць усе. Грып — у 100% выпадкаў, я б сказаў. Пры гэтым дзеці доўга не папраўляюцца. Шмат бранхітаў — класічных, пнеўмакокавых, якія ідуць як бактэрыяльнае ускладненне пасля грыпу.

Па словах спецыяліста, пачынаецца грып тыпова: моцна баляць галава і ногі (у некаторых выпадках бацькі нават кажуць, што дзіця не дойдзе да паліклінікі), вялікая тэмпература, пад 40, якая не збіваецца. На фоне такой тэмпературы даволі часта, бывае, і ванітуе.

— Бывае, што, здаецца, сітуацыя нармалізуецца, на выходных два дні тэмпературы няма. А ў панядзелак усё пачынаецца зноў. Плюс кашаль, дабаўляюццы хрыпы. У кагосьці пачынаецца бранхіт, у кагосьці пнеўманія, у кагосьці атыт.

Доктар прагназуе, што пасля вясенніх канікул (яны ўжо пачаліся) сітуацыя пачне лепшаць, а ў красавіку захворванне на грып пойдзе на спад.

А на будучыню спецыяліст заклікае загадзя рабіць прышчэпкі ад грыпу. Бо, па яго назіраннях, тыя дзеці, якія мелі прышчэпкі, сёлета хварэюць лягчэй.

Тэрапеўты, якія працуюць з дарослымі, адзначаюць, што ў іх такой жахлівай сітуацыі не назіраецца.

Як сцвярджаюць у Мінздраве, зараз у Беларусі эпідэміялагічная сітуацыя па захваральнасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыі (ВРІ) ацэньваецца як кантралюемая, адзначаецца паступовы прырост колькасці хворых. Дзеці складаюць каля 58% ад усіх захварэлых.

Вынікі лабараторных даследаванняў біялагічнага матэрыялу дазваляюць казаць пра цыркуляцыю вірусаў грыпу A (H1N1) і А (H3N2), В, а таксама негрыпозных рэспіраторных вірусаў (вірусы парагрыпу, адэнавірусы, рынавірусы, рэспіраторна-сінцывіён ы SARS-CoV-2) і бактэрыяльнай флоры.

«Узровень захворвання на ВРІ ніжэй за эпідэмічны, але прафілактыка вострых рэспіраторных інфекцый па-ранейшаму застаецца важнай і неабходнай», — заявілі ў міністэрстве.