Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  2. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  3. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  4. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  5. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  6. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  7. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  8. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  9. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  10. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  11. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  12. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  13. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  14. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  15. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
Читать по-русски


Пасля шматмесячных спрэчак канцлер Германіі Олаф Шольц прыняў рашэнне паставіць танкі Leopard 2A6 ва Украіну. Пра гэта паведаміла 24 студзеня выданне Der Spiegel са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе.

Канцлер Германии Олаф Шольц - на фоне "Леопарда". Фото: Reuters
Канцлер Германіі Олаф Шольц на фоне «Леапарда». Фота: Reuters

Паводле звестак выдання, гаворка ідзе як мінімум пра адну роту танкаў Leopard 2A6. Берлін таксама збіраецца ўхваліць пастаўкі танкаў іншымі краінамі.

Пытанне пра пастаўкі Leopard з Германіі ва Украіну бундэстаг разгледзіць ужо 25 студзеня.

Раней The Wall Street Journal паведаміла, што Белы дом на гэтым тыдні можа анансаваць пастаўку Украіне танкаў M1 Abrams. Паводле WSJ, колькасць перададзеных Кіеву танкаў будзе «значнай».

Пастаўкі танкаў Leopard Украіне выклікалі бурныя дыскусіі сярод саюзнікаў Кіева. 21 студзеня стала вядома, што Германія не дала згоды на пастаўкі Украіне нямецкіх танкаў Leopard-2, нягледзячы на чаканні Кіева і ціск з боку саюзнікаў па кантактнай групе «Рамштайн», якія збіраліся 20 студзеня на чарговую нараду па пытаннях дапамогі Кіеву. Гэтая пазіцыя выклікала рэзкую крытыку як унутры Германіі, так і з боку іншых краін кааліцыі.

22 студзеня міністр замежных справаў Германні Аналена Бербак заявіла, што Берлін не будзе перашкаджаць адпраўцы танкаў Leopard з трэціх краін ва Украіну.

23 студзеня, як расказаў кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль, пытанне абмяркоўвалася на сустрэчы Савета ЕС па замежных справах. Ён пацвердзіў словы Бербак пра тое, што Германія не будзе перашкаджаць іншым краінам, калі яны хочуць перадаць гэтыя танкі са сваіх запасаў Украіне.