Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  2. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  3. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  4. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  5. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  6. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  7. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  8. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  9. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  10. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  11. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  12. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Полк Каліноўскага паведаміў пра вызваленне вёскі Кляшчэеўка ў Бахмуцкім раёне Данецкай вобласці і паказаў відэа, на якім відаць, як байцы ідуць па населеным пункце.

«На відэа кадры, знятыя медыкамі палка Каліноўскага, якія заходзяць у вызваленую ад рускіх акупантаў Кляшчэеўку (прыгарад Бахмута). Вёска вызвалена ў тым ліку намаганнямі ваяроў батальёна „Волат“ і батальёна „Літвін“ палка Каліноўскага, а таксама палкавога БПЛА ім. Мікіты Крыўцова!» — гаворыцца ў паведамленні.

У сваю чаргу Мінабароны Расіі ў сваёй штодзённай зводцы заявіла, што за суткі расійскія войскі адбілі чатыры атакі штурмавых груп УСУ ў раёнах населеных пунктаў Кляшчэеўка і Маёрск.

Вёска была захопленая расійскімі войскамі ў студзені 2023 года. Тады «ваенны эксперт» з самаабвешчанай ЛНР Віталь Кісялёў заяўляў, што «ўсталяванне расійскімі сіламі кантролю над Кляшчэеўкай, размешчанай на поўдзень ад Бахмута, мае стратэгічна важнае значэнне для развіцця наступу на гэты горад».

Нагадаем, раніцай 15 верасня Генштаб УСУ заявіў, што ўкраінскія падраздзяленні ўвайшлі ў пасёлак Андрэеўка Данецкай вобласці. А байцы, што там ваююць, расказалі, як вызвалялі населены пункт.