Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пакистан объявил о крупномасштабной военной операции против Индии
  2. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  3. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  4. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  5. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  6. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  7. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  8. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  9. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  10. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  11. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  12. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  13. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  14. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  15. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
Читать по-русски


Раніцай у пятніцу, 8 снежня, у шэрагу абласцей Украіны гучала паветраная трывога з прычыны ракетнай атакі. Большасць расійскіх ракет удалося збіць.

Взрыв ракеты в небе над Киевом. Украина, 29 мая 2023 года. Фото: Reuters
Выбух ракеты ў небе над Кіевам. Украіна, 29 траўня 2023 года. Фота: Reuters

«8 снежня 2023 года каля 06.00 вораг нанёс удар са стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў Ту-95МС крылатымі ракетамі Х-101/Х-555. Усяго былі задзейнічаныя 7 самалётаў з раёна Саратаўскай вобласці, якія папярэдне выпусцілі 19 крылатых ракет паветранага базавання. Частка варожых ракет была скіраваная на аб’екты інфраструктуры на Днепрапятроўшчыне. Іншая група, даляцеўшы да Дняпра, змяніла кірунак руху ў бок Кіева. Станам на 09.00 знішчаныя 14 з 19 крылатых ракет Х-101/Х-555 на Днепрапятроўшчыне і Кіеўшчыне», — паведамілі падрабязнасці ў Паветраных сілах УСУ.

У Кіеўскай вайсковай адміністрацыі адзначылі, што сталіца была атакаваная крылатымі ракетамі пасля 79-дзённай паўзы. Паветраная трывога ў сталіцы цягнулася каля дзвюх гадзін. Сіламі і сродкамі СПА ўсе ракеты былі знішчаныя на падлёце да горада.

У Кіеўскай вобласці праз падзенне абломкаў пашкоджаныя 10 прыватных дамоў.

Последствия российской ракетной атаки 8 декабря 2023 года. Фото: полиция Киевской области
Наступствы расійскай ракетнай атакі 8 снежня 2023 года. Фота: паліцыя Кіеўскай вобласці
Последствия российской ракетной атаки 8 декабря 2023 года. Фото: полиция Киевской области
Наступствы расійскай ракетнай атакі 8 снежня 2023 года. Фота: паліцыя Кіеўскай вобласці

У Днепрапятроўскай вобласці наступствы расійскай ракетнай атакі сур’ёзнейшыя. Як расказаў кіраўнік вайсковай адміністрацыі вобласці Сяргей Лысак, ёсць ахвяры сярод цывільнага насельніцтва — адзін чалавек загінуў, яшчэ чацвёра атрымалі раненні, двое з іх у цяжкім стане.

Пашкоджанае прамысловае прадпрыемства, каля 20 прыватных дамоў.

Ліквідацыя наступстваў абстрэлу Харкава. Відэа прэс-службы ДСНС Украіны

Уначы расійскія войскі таксама абстралялі Харкаў. Паводле звестак Дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях, два чалавекі пацярпелі, пашкоджаныя прынамсі сем шматкватэрных дамоў і больш за 20 аўтамабіляў.