Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  2. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  3. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  4. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  5. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  6. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  7. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  8. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  9. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  10. Зяленскі паедзе на перамовы з Пуціным, нават калі Расія не спыніць агонь — Axios
  11. Ёсць куды падаць: чаму курс даляра працягвае зніжацца? Прагноз па валютах
  12. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
  13. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  14. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  15. Синоптики предупредили об опасном гидрометеорологическом явлении
Читать по-русски


Канадскі сайт Visual Capitalist, які спецыялізуецца на стварэнні разнастайных інфаграфік, нядаўна апублікаваў незвычайную карцінку, на якой адлюстраваныя адносныя памеры дзесяці найбуйнейшых армій свету. Калі ёй верыць, то самую вялікую армію на планеце мае В’етнам, а армія Кітая не ўваходзіць нават у першую чацвёрку. Выявілася, што стваральнікі графікі ацанілі колькасць найбуйнейшых армій, якія краіны патэнцыйна могуць мець, — але толькі ў выпадку ўступлення ў вайну. Дык якія ж дзяржавы свету могуць сфармаваць самыя вялікія арміі ваеннага часу і якой можа быць у такіх умовах колькасць арміі Беларусі?

Размеры крупнейших армий мира в 2024 году по мнению портала Visual Capitalist. На самом деле здесь отображена общая численность армий, военизированных формирований и подготовленного резерва. Инфографика: visualcapitalist.com
Памеры найбуйнейшых армій свету ў 2024 годзе на думку сайта Visual Capitalist. Насамрэч тут адлюстраваная агульная колькасць армій, ваенізаваных фармаванняў і падрыхтаванага рэзерву. Інфаграфіка: visualcapitalist.com

Калі меркаваць з інфаграфікі, сем з дзесяці найбуйнейшых армій свету размешчаныя ў Азіі, адна — у Еўропе і Азіі, адна — у Еўропе і адна — у Паўночнай Амерыцы. Прычым вельмі незвычайна выглядае верхняя частка спісу. Кітай, які звычайна лічаць уладальнікам самай вялікай арміі свету, размясціўся толькі на пятым месцы. Абганяюць яго тры азіяцкія краіны і размешчаная адначасова ў Еўропе і Азіі Расія:

  1. В’етнам — 5,8 млн чалавек (Азія);
  2. Індыя — 5,1 млн чалавек (Азія);
  3. Паўднёвая Карэя — 3,8 млн чалавек (Азія);
  4. Расія — 3,6 млн чалавек (Еўропа/Азія);
  5. Кітай — 3,2 млн чалавек (Азія);
  6. Украіна — 2,2 млн чалавек (Еўропа);
  7. ЗША — 2,1 млн чалавек (Паўночная Амерыка);
  8. Паўночная Карэя — 2 млн чалавек (Азія);
  9. Пакістан — 1,7 млн чалавек (Азія);
  10. Іран — 1,2 млн чалавек (Азія).

Насамрэч гэтыя эфектныя лічбы моцна завышаныя. Стваральнікі інфаграфікі ўключылі ў агульны памер армій як дзейныя ўзброеныя сілы кожнай краіны, так і ваенізаваныя фармаванні (накшталт унутраных і памежных войскаў у Беларусі). А таксама дадалі да іх колькасць падрыхтаванага вайсковага рэзерву (то-бок людзей, якія прайшлі вайсковую падрыхтоўку і гатовыя ў выпадку неабходнасці стаць у шыхт). Звесткі яны ўзялі з рэйтынгу вайсковай моцы краін свету Global Firepower 2024.

То-бок фактычна лічбы на інфаграфіцы адлюстроўваюць колькасць армій розных краін, якія яны могуць хутка выставіць у выпадку ўступлення ў вайну. Велізарная колькасць арміі В’етнама тлумачыцца наяўнасцю буйнога рэзервовага элементу: з 5,8 мільёна чалавек 5 мільёнаў адносіцца менавіта да падрыхтаванага рэзерву, і толькі 600 тысяч — да дзейнай арміі. Так шмат падрыхтаваных рэзервістаў у гэтай краіны ёсць дзякуючы захаванню ўсеагульнага вайсковага абавязку. Але каб сабраць больш чым пяцімільённую армію, В’етнаму давядзецца пераходзіць на ваеннае становішча і абвяшчаць мабілізацыю.

Наадварот, з 3,2 млн агульнай колькасці ўзброеных фармаванняў Кітая ў дзейнай арміі знаходзіцца больш за 2 млн чалавек, у той час як падрыхтаваны рэзерв ацэньваецца ўсяго ў 510 тысяч чалавек. То-бок проста цяпер, у мірны час, армія КНР больш чым у тры разы пераўзыходзіць па колькасці в’етнамскую. Малая колькасць навучанага рэзерву для кітайскай арміі тлумачыцца тым, што, хоць у краіне захаваўся прызыў на вайсковую службу, камплектуюць кітайскую армію ў асноўным добраахвотнікамі.

Складальнікі інфаграфікі асобна адзначаюць, што хуткі рост колькасці войска Украіны адбыўся пасля пачатку расійскага ўварвання ў 2022 годзе. Колькасць дзейнай арміі нашай паўднёвай суседкі вырасла з 170 тысяч у 2016 годзе да больш чым 900 тысяч у 2024-м. То-бок калі для астатніх армій свету лічба на інфаграфіцы паказвае патэнцыйны, магчымы памер узброеных сіл у выпадку вайны, то для Украіны гэты гіпатэтычны сцэнар ужо адбыўся. Часткова гэта справядліва і для Расіі, якая нарасціла сваё войска пасля нападу на Украіну.

Цікавыя вынікі паказвае ацэнка паводле гэтай жа методыкі магчымай агульнай колькасці ўзброеных фармаванняў Беларусі ў выпадку вайны. У лютым 2023 года з дапамогай ацэнак праекта Global Firepower мы атрымалі агульную лічбу беларускай «арміі ваеннага часу» ў 445 тысяч чалавек (45 тысяч вайскоўцаў у дзейнай арміі, 110 тысяч у ваенізаваных фармаваннях і 290 тысяч у навучаным рэзерве).

Да цяперашняга часу гэтая лічба прыкметна зменшылася. У 2024 годзе Global Firepower ацэньвае агульную колькасць вайсковага персаналу Беларусі ўсяго ў 263 тысячы чалавек. Пры гэтым колькасць вайскоўцаў у дзейнай арміі вырасла да 63 тысяч чалавек. А вось колькасць ваенізаваных фармаванняў і падрыхтаванага рэзерву значна зменшылася — да 55 тысяч і 145 тысяч адпаведна. Скарачэнне памеру падрыхтаванага рэзерву ў нашай краіне можа быць звязанае з пагаршэннем дэмаграфічнай сітуацыі і няспыннай хваляй эміграцыі.

Чытайце таксама