Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  2. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  3. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  4. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  5. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  6. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  7. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  8. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  9. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  10. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  11. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  12. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  13. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  14. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  15. Атаковали в районе Теткино, разрушили мост через реку Сейм — что происходит в Курской области, где накануне активизировались ВСУ
  16. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  17. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  18. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
Читать по-русски


/

Аляксандр Лукашэнка, адказваючы 14 лістапада на пытанні журналістаў, выказаўся пра дэмарш прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды на кліматычным саміце ў Баку, перадае яго прэс-служба.

Анджей Дуда. Фото: пресс-служба президента Польши
Анджэй Дуда. Фота: прэс-служба прэзідэнта Польшчы

«Адзін еўрапеец (калі б мне не расказаў Рыжанкоў, я б не ведаў) адмовіўся фатаграфавацца („сямейнае фота“ на саміце ў Баку), бо там ёсць Лукашэнка. Ніхто гэтага нават не заўважыў. Я там стаяў спакойна. Падышоў пакістанскі прэм’ер, многія падышлі павіталіся з павагай. Я таксама да іх. Ну, як сям’я. Ніхто не заўважыў, што яго няма. Бачыць ён, што яго не заўважылі, і ён пачаў піярыцца, што не пайшоў фатаграфавацца. Ну і не хадзі. Госпадзе, хто цябе там чакаў!» — заявіў Лукашэнка.

Гэтым еўрапейцам быў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, але Лукашэнка палічыў за лепшае не называць яго імя.

Але пазней усё роўна ўспомніў пра яго, расказваючы пра выступ польскага прэзідэнта на сусветным кліматычным саміце. Дуда казаў, што Польшча беражэ жывёльны і раслінны свет, але ні разу не згадаў Белавежскую пушчу.

«Яны ж жах што робяць! Яны выразалі гэтую Белавежскую пушчу, а ён пра расліны расказвае. Я ўжо не стаў яго там чапляць, хоць сабе пазначыў тэзісы. Думаю: ну нельга так», — адзначыў Лукашэнка.

Нагадаем, на сусветным кліматычным саміце, які прайшоў у Баку, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда адмовіўся ўдзельнічаць у сумеснай фотаздымцы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Пасля гэтага прэс-служба Лукашэнкі апублікавала фатаграфію Лукашэнкі з прэзідэнтам Гвінеі-Бісау падчас выступу Анджэя Дуды (акурат у той час, калі Лукашэнка, як ён кажа, пазначаў тэзісы пра Белавежскую пушчу), а пазней беларускія прапагандысты, заўважыўшы, што ў польскага прэзідэнта няма фалангі пальца, пачалі распаўсюджваць чуткі, што гэта рэха «ліхіх 90-х».