Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  2. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  3. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  4. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  5. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  6. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  7. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  8. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  9. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  10. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  11. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  12. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  13. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  14. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  15. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
Читать по-русски


/

Адказнасць за маштабную кібератаку на Х узяла на сябе прапалестынская хакерская групоўка Dark Storm Team, паведамляе Newsweek. Раней уладальнік сацсеткі Ілан Маск сцвярджаў, што да гэтага датычныя IP-адрасы, размешчаныя ва Украіне.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Фота выкарыстанае ў якасці ілюстрацыі. Фота: Reuters

Прапалестынская хакерская групоўка Dark Storm Team узяла на сябе адказнасць за кібератаку на Х, абвясціўшы пра гэта ў сацсетках. Яна вядомая тым, што ў першую чаргу нацэльваецца на краіны і арганізацыі, якія падтрымліваюць аперацыю Ізраіля ў сектары Газа пасля нападу ХАМАС 7 кастрычніка 2023 года.

Як сцвярджае Orange Cyberdefense, у Dark Storm Team ёсць непацверджаныя, але «вельмі імаверныя» сувязі з Расіяй і «цесныя партнёрскія адносіны з іншымі групоўкамі».

Пост группировки Dark Storm Team об атаке на X. Скриншот Telegram
Пост групоўкі Dark Storm Team пра атаку на X. Скрыншот Telegram

Нагадаем, 10 сакавіка Ілан Маск заявіў, што сацсетка Х, якая належыць яму, зазнала маштабную кібератаку.

«На X была здзейсненая (і дагэтуль доўжыцца) маштабная кібератака», — напісаў ён.

Маск адзначыў, што атака была праведзеная з дапамогай вялікай колькасці рэсурсаў.

«У ёй удзельнічае альбо вялікая скаардынаваная група, альбо краіна», — падкрэсліў бізнесовец.

Пры гэтым у эфіры Fox News бізнесовец заявіў, што сацсетка была атакаваная з украінскіх IP-адрасоў.

«Мы не ведаем дакладна, што адбылося, але была здзейсненая масіраваная кібератака з мэтай вывесці з ладу сістэму X з IP-адрасоў, размешчаных ва Украіне», — заявіў мільярдэр.

Эксперт па кіберперацыях Нікалас Рыз у каментары Star Tribune выказаў сумнеў з нагоды версіі пра датычнасць якой-кольвек дзяржавы да атакі, адзначыўшы кароткачасовасць збояў. Ён таксама адзначыў, што каштоўнасць, якую хакеры маглі б атрымаць ад такой атакі, вельмі нізкая.