Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  2. Кредиты на автомобили Geely снова подорожали. Под какие проценты сейчас выдают эти займы и сколько придется переплатить банку за 10 лет?
  3. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  4. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  5. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  6. ISW: Путин может устроить торги и потребовать взамен на 30-дневное прекращение огня различные уступки
  7. У Беларусі даражэе аўтамабільнае паліва. Гэтым разам не на капейку
  8. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  9. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  10. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  11. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  12. Военные аналитики: Украина начала вывод своих войск из Курской области
  13. Зяленскі выказаўся наконт сітуацыі ў Курскай вобласці
  14. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  15. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  16. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  17. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  18. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
Читать по-русски


/

У Беларусі распадаецца больш чым палова шлюбаў, і гэтая колькасць расце. Да судоў штогод даходзіць больш за 30 тысяч справаў пра разводы, часцей за ўсё муж і жонка называюць прычынай расстання «непераадольную адрознасць» і «несумяшчальнасць характараў». Пра гэта расказала ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё суддзя Вярхоўнага суда Вера Кругава.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: freepik.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: freepik.com

Тры апошнія гады ў беларускіх судах штогод разглядаюцца больш чым 30 тысяч справаў пра скасаванне шлюбу — гэта самыя частыя спрэчкі, якія датычаць шлюбна-сямейных адносін.

У абсалютнай большасці выпадкаў (99,6%) такія пазовы задавальняюцца ў поўным аб’ёме. Але ў некаторых выпадках суды адмаўляюцца даць развод — у асноўным на падставе арт. 35 Кодэкса пра шлюб і сям’ю, згодна з якім скасаванне шлюбу недапушчальнае падчас цяжарнасці жонкі і да дасягнення дзіцем трох гадоў без пісьмовай згоды іншага сужэнца.

«Штогод скасоўваецца больш за 55% шлюбаў да колькасці зарэгістраваных, і гэты працэнт, на жаль, расце», — падкрэсліла суддзя.

У 2023 годзе больш чым у 82% выпадкаў (24 963) разводзіліся муж і жонка з няпоўнагадовымі дзецьмі. Толькі ў 18% выпадкаў (5497) распаліся пары, якія не мелі дзяцей.

Сярод прычын распаду сям'і муж і жонка часцей за ўсё называюць:

  • непераадольныя адрозненні ў поглядах на далейшае жыццё, адсутнасць агульных інтарэсаў, несумяшчальнасць характараў (54%);
  • асобнае пражыванне цягам доўгага часу (каля 20%);
  • узаемная страта пачуцця кахання і павагі (больш за 10%);
  • наяўнасць шкодных звычак у аднаго з сужэнцаў: алкагалізм, наркаманія, гульняманія, а таксама сямейны гвалт (больш за 10%);
  • шлюбная здрада (7%).

Ініцыятаркамі скасавання шлюбу ў 72% выпадкаў становяцца жанчыны. Яны ж у тры разы часцей за мужчын прысутнічаюць на судовых паседжаннях.

Дарэчы, у 18% выпадкаў муж і жонка перадумваюць разводзіцца — тады працэс спыняецца ў сувязі з замірэннем бакоў.

Чытайце таксама